пойдзе паміраць за гукі дэмакратычнай марсэльезы ці соцыялістычнага інтэрнацыяналу. Так тыя, што пачыналі шумлівай палітычнай бутафорыяй, вывярнулі шубу шэрсьцю ўверх. Іх сучасная, гінучая сіла апіраецца, пакуль, на народнай цемнаце і несьвядомасьці, на прыхільнасьці да гучных, незразумелых формул-заклінаньняў.
∗
∗ ∗ |
У апошнія гады беларусы практычна пазнаёміліся, амаль, што з усімі кірункамі палітычнай думкі, і хто-б да нас ні прыходзіў, ніхто не папытаў наш працоўны, сялянскі народ, ці таго ён хоча; ніхто не зацікавіўся, а як-жа ён надумаў пабудаваць сваё жыцьцё. Навет магчымасьці голасна гаварыць, ці тарнуецца тое, што нам прапануюць няпрошаныя госьці, ня было дано беларускаму народу. Лёзунгі захацелі жыць і даводзілі сваю жыцьцёвасьць сілай пагрозы расстрэлу, катаваньнем гумовай палкай, зьдзекам над кожнай праявай сьвядомых адносін да свайго зьместу. Толькі засьценкі ўсходу і захаду могуць пасьведчыць колькі чалавечых ахвяр прынясла Беларусь за самае маленькае імкненьне быць сама сабой. Трудна ў такіх абставінах казаць аб соцыяльнай творчасьці, калі да нас прыходзілі з гатовымі формуламі і прымушалі супакоіцца на