Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

хрысьціць сваіх дзяцей пад прымусам на ўсходні ўзор, але выховавае іх на стары капыл паганцамі, ў нялюбасьці да ўсходняга хрысьціянства. Крывавая барацьба паміж кіеўскімі і полацкімі (беларускімі) князямі вызначае той час беларускай гісторыі і адбіваецца навет ў «Слове аб палку Ігараве“, дзе пяецца аб вялікай бойцы на Нямізе, ля Менску. Гэты-ж літэратурны памятнік адбівае і другую рысу тагачасных беларусаў: зрабіўшыся хрысьціянамі, яны не запомнілі аб сваіх старых пераконаньнях; князь Ўсяслаў Чараўнік — добры хрысьціянін: ён слухае утраню ў Полацку, але абяртаецца сівым ваўком і бяжыць да кіеўскай Софіі на абедню.

Прыхільнасьць да старой паганскай веры зрабіла тое, што у XII в. Беларусь злучаецца з «паганскай» яшчэ Літвой. Мусібыць, Зьніч літоўскага князя гарэў ярчэй чымся крыжы кіеўскага князя і польскага караля.

Часы Гэдыміна, калі кругом пачалося зьбіраньне славянскіх земляў: на ўсходзе — Калітой, на захадзе — Лакёткам, а асабліва часы Альгерда і Вітаўта даводзяць, што беларускі народ выказаў шмат гаспадарсьцвеннай, арганізацыйнай здольнасьці. Пасьпех Масквы сапсаваў Літве-Беларусі зьдзейсьніць аб‘яднаньне «ўсея Русі». Ві-