Старонка:Адзін сярод дзікуноў (1929).djvu/5

Гэта старонка не была вычытаная

Цяпер Новая Гвінэя падзелена паміж Англіяй (усходняя палова) і Голяндыяй (заходняя). Новая Гвінэя займае плошчу ў 774 тысячы кв. міль. Пасьля Грэнляндыі гэта самая вялікая выспа на зямлі[1].

Паверхня выспы пераважна гарыстая, некаторыя горы дасягаюць нават 5 клм. вышыні. Там ёсьць золата і бадай, іншыя багацьці, але пра іх пакуль што мала ведаюць.

Клімат гарачы, вільготны і вельмі нездаровы. Таму эўропэйцаў там мала. Жывуць яны толькі на берагох і маюць гумовыя, какосавыя, баваўняныя плянтацыі. Тубыльцы-папуасы («папуа» значыць «кучаравы»), якіх да 600 тысяч чалавек, жывуць далей і ад эўропэйцаў ухіляюцца. Нават рабочыя на плянтацыі прывозяцца з Кітаю і Японіі.

Міклуха-Маклай апісвае нязначную частку паўночнага берагу, дзе ён жыў. Але нельга думаць, што на ўсёй вялізнай высьпе ўмовы такія самыя. За ўвесь час мы вельмі мала мелі іншых апісаньняў Новай Гвінэі.

Толькі нядаўна зьявілася кніжка амэрыканскага хурналістага Тэйлёра, ды толькі-што вярнулася адтуль амэрыканская навуковая экспэдыцыя[2].

Рэдакцыя.


  1. Часта яшчэ можна сустрэць назву — Гвінэя. Трэба памятаць, што гэта будзе ўжо зусім іншая краіна: заходні бераг Афрыкі, ля Гвінэйскае затокі.
  2. Можам параіць прачытаць яшчэ кніжку Я Маўра: „У краіне райскае птушкі“. Разам з цікавым бэлетрыстычным зьместам чытач знойдзе там дадатковыя веды аб Новай Гвінэі.