Гэта старонка не была вычытаная
|
З гэтага мы бачым, што тэрыторыя Беларусі ў граніцах 1772 года, г. зн. ў граніцах, каторые зыходзяцца з плянам прылучэньня да Польшчы „гістарычнае Літвы", правышае тэрыторыю самае Польшчы на 8 тысяч квадр. кіл., а насяленьне яе становіць прыблізна палавіну насяленьня ўсей Польшчы.
Адно голае прыраўнаньне гэтых цыфр гаворыць аб многім.
Ня менш яскрава сьведчаць аб меры зацікаўленасьці Польшчы цыфры польскай зямлеўласьнасьці на Беларусі.
Са ўсяго ліку зямлі беларускай — 258,000 кв. кіл., згодна польскім крыніцам маецца: 31,2% зямлі аромай, што становіць 80,496 кв. кіл; 10,6%