|
Прыймаючы пад увагу, што 52% польскай прамысловасьці, ёсьць прамысловасьць тэкстыльная і што да вайны гэтая прамысловасьць апрацоўвала амаль што выключна сырэц, прывожаны з Pacеі, можна сабе уявіць, якое выключнае значэньне ставіць сабой для польскага капіталу наш лён і пенька. Пры агульным падрахоўваньні, лік гэтага сырцу будзе заўсёды давольны, каб пакрыць патрэбу польскай тэкстыльнай індустрыі.
Разам з пастаўкай сырца, Беларусь зьяўляецца найбольш танным рынкам збыту польскага гатовага фабрыкату. У нормальны час каля 75% агульнага вывазу Каралеўства састаўляў вываз гатовага фабрыкату; з гэтага ліку — 9/10 вывазу йшло ў першую чаргу на Беларусь і Украіну. Вываз на захад — ў Нямеччыну і Аўстрыю — быў да вайны нікчэмны (1/10 ўсяго ліку!), а пасьля вайны ён будзе наагул немагчымы. Гэта мела месца таму, што польская прамысловасьць давала тые фабры-