І тая ж гісторыя сьведчыць, што ня рэдка ролі меняюцца, і ўчора паняволеная нацыя становіцца панам палажэньня і пападае у палажэньне пануючай і эксплёатуючай.
Але ні тое, ні другое не значыць, што паняволены народ памёр і ня вернецца да далейшага жыцьця. Палон азначае толькі, што сілы нацыі часова прыдушаны, развіцьцё яе спынено, што народ гэты жыве ў стане спэцыфічнага анабіоза, палітычнага законсэрваваньня.
Учарайшая Расея ў прадоўжаньні неколькіх вякоў была тым суседам, каторы, апіраючыся на сваю пераможнасць і карыстаючыся часовай слабасьцю акружаючых яго народаў, падмінаў гэты народы пад сябе і, ўпіхаючы іх у рамкі сваей дзяржаўнасьці, абязлічваў іх і экплёатаваў. Гэта Расея, гэта „вялікая турма народаў," была выяўленьнем сілы цьвёрдагаловага і цьвёрдазубага расейскага дваранства, павольна сьпеўшага і, з прыныны адлегласьці ад калыбак культуры, не падлегаўшага ідэйным пакусам і псаваньню.
Адгарадзіўшыся праваслаўем ад творчых крыніц рымскае цывілізацыі, ядро учарайшай Расеі — Маскоўшчына — парадзіла з тучнае нівы гэтага цьвёрдагаловага дваранства яшчэ больш цьвёрдае, яшчэ больш нерухавае маскоўскае самадзяржаўе. У процэсе росту і ўзаемнага забаспечаньня, дваранскаму самадзяржаўю быў прыдадзены містычны характар, гэтак даладна пасаваушый па зьместу візантыйскаму характару маскоўца. Каменны балван лёг магільнай плітой на парадзіўшую яго старонку і на доўгіе часы прыдаў ей незвычайную цьвёрдасьць.