нальнага і соцыальнага характару, але базсумленна пускаючы ў ход нават рэлігію. Раздуваючы зьверыную ненавісьць ў нашым народзе да ўсяго польскага, уасабляючы польскіх памешчыкау і ваюючых ксяндзоў на Беларусі з усім польскім народам, ён у той самы час пускаў у ход провокатарскае пераконаньне, што беларускае адраджэньне „беларускі сэпаратызм“ — справа здрадныхъ польскіх рук. Чым разьбіваў наш адзіны фронт і на доўга затрымліваў натуральнае развіцьцё нашага вызвольнага руху.
Дзякуючы ўсяму гэтаму, сталася тое, што на Беларусі, паміж рэнэгатаў беларускага народу, ненавісьць да Польшчы і да усяго польскага была у сто раз большай, нічым паміж каранных маскоўцаў. Самые заузятые палякаеды выходзілі з паміж гэтых рэнэгатаў, адналькова глыбока ненавідзеўшых як польскі народ, так беларускае адраджэньне.
Далей гэтага ісьці некуды.
І прыймаючы пад увагу, што стары лад, як бытцым, памёр і што народам трэба выцягаць рукі згоды: адзін да аднаго, маладая Беларусь хацела-б працягнуць сваю руку польскай дэмакрацыі праз галаву польскага імпэрыалізму.