палякаў, надзвычайна жорсткую палеміку аб істоце беларускага народу. Разгарэлася гэтая палеміка, як ведама, пасьля таго, як расейская ўлада, „адкрыла Белую Русь"; повадам адкрыцьця паслужыло паўстаньне 63 году.
Хоць расейскі урад, дзякуючы працам так званаго „Заходнага Камітэту", рапартам гр. Бобрынскага і Іoc. Cемашкі, ужо за царства Мікалая І, меў выразнае прадстаўленьне аб палітычных, национальных і рэлігійных адносінах на Беларусі. але расейскае грамадзянства ня мело аб іх ні найменшага паняцьця.
Ня мела аб гэтым паняцьця і расейская навука, ў тым ліку і этнографія.[1]
Расейскае грамадзянства нічога ня ведало аб Беларусі таму, што самаўладна-паліцэйскі урад не лічыў патрэбным яго аб гэтым асьведамляць. Пытаньня гэткага зьместу былі пытаньнямі палітычнымі, а ўселякае учасьце грамадзянства ў палітыцы расейская ўлада разглядала як небаспечную „крамолу".
Не магла раскрыць істоту польска-беларускіх адносін і расейская публіцыстыка, якая знайходзілася ў той час у зачатачным стане.
Грамадзянства трывало ў шчасьлівым няведаньні і, пад ўражаньнем польскіх крыніц, шчыра лічыло
- ↑ Між іншым, Карамзін, спрэчаўшыйся з проэктамі адбудовы Царства Польскага пры Александры I, асабліва з дамаганьнямі палякаў уключыць у граніцы проэктаванага царства „Літву" разглядае пытаньне аб „Літве" „з чыста зверхняга палітычнага боку." У яго сэкрэтнай запісцы німа гутаркі аб народным і соцыальным характары гэтага краю." (А. Пыпин. „Исторія русской этнографіи," т. IV, стр. 20, увага).