ксяндзы, наадварот, утрымлівалі ўсімі сіламі сваіх парафіян на месцы.
Прыймаючы пад увагу, што натуральны прырост насяленьня ад 1897 да 1920 г. ня мог грунтоўна зьмяніць нацыональны склад жыхароў, а калі і зьмяніў, дык, дзякуючы штучным захадам расейскага ураду, у бок павялічаньня „расейскага элемэнту", можна констатаваць ў прыведзяных польскіх спраўках грубую статыстычную абмылку, якую ніяк не магчыма аднесьці ў дзедзіну прыпадковасьці, ці недагляду.
Тая-ж абмылка мае месца і адносна другога „спорнага“ павету — Віленскага, „польскасьць" каторага польскіе дасьледчыкі даказваюць ссылкай на нямецкіе крыніцы 1916 году за часоў окупацыі края нямецкім войскам.
Як бы забыўшыся, што каля 50% беларусаў Віленскага павету ў гэтым годзе знайходзілося за мяжой фронту і не магло трапіць у сьпіскі, цытуюцца адносные цыфры ў %% асобных нацыональнасьцяў.
Вынікі атрымоўваюцца надзвычайные:
|
Як бязмерна разбежнасьць цыфр польскае і расейскае статыстыкі, відаць так сама з перапісей места Менска, - цэнтру беларускага руху, - якіе сьведчуць аб выключным узросьце нацыональнай
- ↑ M. Niedzialkowski: „O program polski na Wschodzie" Стр. 2.