ніцах да падзелу, добравольна далучыла да Польшчы правамоцная дынастыя."
„Люблінская унія, ласьне кажучы, і па сëняшні дзень не страціла сваей абавязваючай сілы, і павінна была-б быць формальна развязана абедзьвемі старанамі".[1]
З прыведзенай цытаты вынікае, што формальна юрыдычнае апраўданьне права свайго на граніцу 72 г. - г. зн. на тэрыторыю Беларусіі, польская опінія бачыць ў тым, што поў-тысячалецьця таму назад Польшча аб'еднала гэтые землі дынастычнай комбінацыей пад бэрлам свайго караля.
Ня будзем доўга затрымлівацца на доказах нерэальнасьці гэтага „права“; ня будзем далёка хадзіць за прыкладамі.
У сьлед за голасам п. Галецкага, прывядзем апінію па таму-ж пытаньню, але толькі з другой прычыны, Д-ра Фэл. Конечнага:[2]
„Спрэчка польска-чэская за Цешынскую зямлю выяўляецца як спрэчка за аснаўные прынцыпы пагляду на гістарычнае жыцьцë грамады. Адна старана, чэская, даводзіць, што ў ХХ веку трэба прыймаць пад увагу тое, што мело месца паміж князямі 600 гадоў таму назад, а польская старана заяўляе, што кожны народ мае права тварыць нацыональную дзяржаву."
- ↑ Prof. Oskar Halecki: „Granica z roku 1772 a nasz program obecny", „Wschód Polski", 1920 r., styczeń, Nr. 3; „Geneza i podstawy naszych praw historycznych do Litwy i Rusi". Cтр. 3.
- ↑ Dr. Feliks Koneczny: „Czeskie a Polskie prawa do Cieszyńskiego". Warszawa, 1919 r. Crp. 35-38. Цытата прыведзяна са усімі знакамі прыпыну аўтара.