Усясьветная рэзьня, сьведкамі каторай мы былі, разам з мільёнамі людзей, падрэзала і гэтую ідэолёгію, імя каторай — мілітарызм і імпэріалізм. Яна чуць было не утапіла ў чалавечай крыві гэтае выроднае дзіцё нашай матэріалістычнай эпохі. Але ўсё-ж такі упыр выплывае і прадаўжае атручаць сваім сморадным тхненьнем жыцьцё народаў на зямлі.
Значна павевае гэтым тхненьнем у сучаснай Польшчы.
Чытачу зразумела, што пад маскай гэтага імпэріалізму, пад маскай дзяржавы, якой служыць паднятая да фэтіша мілітарная сіла, схованы самы звычайны клясовы інтэрас.
Не народ, не нацыя ў цэлым імкнецца да панаваньня над сабе падобнымі, а пэўная кляса народу. Тая кляса, якая не жыве сваей уласнай працай, але потам вялікае грамады людзей. Яна кіруе справамі дзяржавы і, ў мэтах павялічаньня сваіх карысьцей, у мэтах пашырэньня звароту свайго капіталу, цягне за сабой урадовую ўладу на здабыцьцё новых рынкаў. Яна ўладае ўсімі дзяржаўнымі установамі, трымае ў сваіх руках прэсу і так сплетае свае інтэрасы з інтэрасамі народнага гаспадарства, што звычайна ня можна адрожніць, дзе канчаюцца першые і пачынаюцца другіе.
Ня польскі народ і не працоўные яго станы зацікаўлены ў тым, каб праглынуць Беларусь, але польскі капітал ў асобе вялікіх абшарнікаў і фабрыкантаў. Для іх польская дзяржава зьяўляецца простай машынай для утрыманьня свайго палажэнь-