Старонка:Адраджэньне 286-301.pdf/10

Гэта старонка была вычытаная

каменныя сьцены не прабілася песьня дудара, і ніхто яго не пачуў. A ці-ж беларускі народ ня быу тым дударом, якога пасадзіў пан, расійскі царызм, у мураванае скляпеньне? А расійскае грамадзянства, тымчасам, казала нам: чаму-ж ня чутно вашых песень? Дзе ваша літаратура, чаму ня відаць яе? Значыць, мова ваша—нямая мова: яна ня здольна гаварыць з сьветам. Прымайце нашу мову!... Так, за мураванымі сьцянамі ня чуваць былі стогны нашага народу...

Найбольшай увагі з нацыянальнага боку заслугуе сцэнічні айразок Я. Коласа-Т. Гушчы пад назовам «На дарозе жыцьця». Тут выступаюць чатыры асобы: старая бедная жанчына, маладая прыгожая дзяўчына, хлопец Bacіль — сын жанчыны, і падарожны. Бедная жанчына—гэта Беларусь, дзяўчына — маладая беларуская інтэлігэнцыя, Васіль—беларускае грамадзянства, а падарожны—людзкая веда. Беларусь—жанчына стаіць на шырокім шляху. Перад ёю распаўзаюцца ва ўсе бакі дарогі і сьцежкі. Пасярод дарогі стаіць стары сагнуты крыж. Паволі апускаецца на землю ноч. Беларусь-жанчына садзіцца на прыдарожны камень і кажа: «Прызначыў мне бог сьвяты ў адвечнай кнізе жыцьця вялікае гора... Асудзіў ён мяне на доўгае-доўгае блуканьне». Потым жанчына нізка схіляе голаў, доўга і моцна задумваецца, а далей зноў кажа: «Сказаў мне бог сьвяты, што тады толькі скончыцца мая дарога пакуты, толькі тады я выйду на прасторную пуціну і пазнаю радасьць даўгажаданага сапачынку пасьля труднай дарогі, калі пазьбіраю я дзетак сваіх. Дзе-ж вы, мае дзеткі? Пакінулі вы мяне і разышліся па сьвеце, а я хаджу, шукаю вас, каб зноў сабраць вас у адну сямейку». Угледзіўшы Васіля, яна пазнала, што гэта сын яе, і кідаецца да яго, але той засаромяўся беднасьці свае маткі і з пагардаю адвярнуўся ад яе. А маці моліць: «Васілька, Васілёк! Ты зірні мне ў вочы, зірні, саколік, хоць на адзін мамэньцік! На галоўцы тваёй, пад праваю броўкай, ёсьць маленькі шрамок». —Шрамок—гэта нашыя беларускія нацыянальныя асаблівасьці.—Але Васіль не зважае на гэта і крычыць: «Прэч, шалёная кабета!» Тагды дзяўчына, з якою быў Васіль, паглядзела на яго халоднымі, злымі, поўнымі зьневажэньня, вачыма ды сказала: «Ты—пусты, нікчэмны, дрэнны чалавек! Ты пасаромяўся свае беднае маткі, ты не пасаромяўся людзей, ты плюнуў у твар свае мацеры. Да каго-ж ты падобен цяпер? Ты падобен, выбачай, да тэй сьвіньні, што наеўшыся жалудоў, стала лычом рыць карэньні таго дуба, на каторым вырасьлі яны».

Сустрэўшы далей падарожнага, жанчына апавядае яму, што яна шукае дзетак сваіх, каторыя разышліся па сьвеце. Яна хоча сабраць іх у адну сямейку і пачаць жыць сваім жыцьцём. Яна хоча, каб род яе не растросься, ня зьнішчыўся і не расьсеяўся, як тое парахно над прасторамі палёў. Але дзеці цураюцца яе: адна беднасьць і прастача адганяе іх ад яе. A падарожны ей адбазаў: «у цябе, кабетка, вялікая мэта, дзеля каторай варта жыць. Дык ідзі, ідзі, старэнькая, ня бойся: твой голас дойдзе да сэрца тваіх дзетак! Яны пачуюць яго, і душа іх моцна-моцна занудзіцца па родным парозе. Людзі, бы дзеці: ты бачыла, як маленькія дзеткі ганяюцца, бегаюць, ловяць па сьцяце зайчыка. Ало іх ручкі ловяць голыя сьцены, a зайчык або прапаў або перабег у другі бок. Так і людзі на чужыне... Не, галубка, толькі на роднай глебе, на ўласных каранёх дае дрэва багаты плод...»

«На дарозе жыцьця»—гэта жывы абраз Беларусі. Беларусь не сабрала яшчэ сваіх дветак. яна не пачала яшчэ жыць сваім жыцьцём і не дачакала яшчэ даўгажаданага сапачынку. А беларускае грамадзянства, гэты Васіль-хам, усё яшчэ не прызнае і выракаецца свае маці-Беларусі. Мы яшчэ і сёньня чуем, як крычыць на яе пэўная частка нашага грамадзянства: «Ідзі прэч ад мяне, шалёная кабета!» І яна йдзе, становіцца на камень ка-