Старонка:Ад кастрычніка 1917 да лютага 1918.pdf/7

Гэта старонка была вычытаная

зямлі дзеля захаваньня роднага краю і агараджэньня яго ад падзелу і адрыву яго ад Расійскай Дэмократычнай Фэдэратыўнай Рэспублікі, Першы Ўсебеларускі Зьезд пастанаўляе: неадкладна заснаваць з свайго складу орган краёвай улады ў выглядзе Усебеларускага Савету Сялян­скіх Салдацкіх і Рабочых дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіраваньня краем, уваходзіць у дзелавыя зносіны з цэнтральнаю ўладаю, якая адпаведна перад Саветам Рабочых, Салдацкіх і Сялянскіх Дэпу­татаў.

Праўда нельга сказаць, каб у пастанове „аб самавызначэньні Беларусі" біла ў вочы рэзка згодніцкая думка: левы блёк ня даў ёй выявіцца ў поўнай меры, дзякуючы чаму прышлося пастанову прыняць блытаную, з затуманеным сэнсам, што і відаць з прыведзенага сказу. Беларусь абвяшчалася з „рэспубліканскім дэмократычным ладам", у якім будзе вышэйшы кіраўнічы орган „савет сялянскіх, салдацкіх і оабочых дэпутатаў". Гэтага нельга растлумачыць нязнаньнем розьніцы між дэмократыяй і саветамі—тут хавалася знаёмая тактыка згодніцтва. Гэта тактыка зьбіла з панталыку і настроены нацыянальна левы блёк зьезду.

І вышла, нарэшцэ[1], што ў астатнюю хвіліну свае працы Усебе­ларускі Зьезд аказаўся суцэльным ва ўсёй сваёй масе. Хто ведае, як- бы пайшла яго праца далей, да чаго-б яна давяла—толькі ўсё-ж можна зараз сказаць, што ўплыў левага блёку меў вялікае значэньне і глыбокі адбітак на ўсіх пастановах і рэзолюцыях зьезду. Дачасная сьмерць зьезду на нэйкі момант ашаламаніла ўсіх дэлегатаў, без раз­бору іх політычнага напрамку. Сябры левага блёку, недаваўшыся разам з другімі разыйціся, былі заарыштаваны і гэтым сканфужаны, нават раззлаваны. Да прадстаўнікаў мясцовай менскай улады паднялася воражасьць. Яшчэ больш падлівалі нафты ў агонь папрокі леваблёкаўцаў з боку згоднікаў, каторыя стараліся выкарыстаць роспуск зьезду ў мэтах агітацыі супроціў савецкай улады.

Пецярбурскія беларускія соцыялістычныя організацыі—Грамады і Соц-Дэм. Партыі сустрэлі вестку аб здарэньнях са зьездам у Менску таксама зьдзіўлена. Ніхто не хацеў верыць, што зьезд так кончыўся, і пад сьвежым уражаньнем Пецярбурская ортанізацыя Бел. Соц. Грамады на агульным сходзе 4 студзеня 1918 г., заслухаўшы даклад аб Агульна- беларускім зьездзе, прыняла гэткую рэзолюцыю: „Пецярбурская Організацыя Беларускай Соцыялістычнай Грамады лічыць роспуск Усебела­рускага зьезду, нейкім непаразуменьнем з боку дэмократыі, якая суч­асна трымае ўладу. Даючы правы нацыям на самавызначэньне, гэтым даецца палёгка для вядзеньня клясавай барацьбы. Падобныя выпадкі, як роспуск Усебеларускага зьезду, узводзяць дэмократыю на шлях шовінізму, воражнасьці і разладу паміж яе нацыянальнымі часткамі. Пецярбурская Організацыя Бел. Соц. Грамады, як прадстаўніца рэволюцыйнай беларускай дэмократыі, зьвяртаецца з клічам да расійскай дэмократыі наогул і да дэмократыі розных нацыяў, захоўваць між ін­шымі вялікімі прынцыпамі рэволюцыі і прынцып права на свабоднае самавызначэньне народаў, як залог на скарэйшае дасягненьне панства інтэрнацыянальнага соцыялізму".

  1. У момант галасаваньня пастановы пасяджэньне зьезду было перарвана началь­нікам менскага гарнізону, які зьявіўся на зьезд, каб яго распусьціць.