Старонка:Ад мора да мора (1921).pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

мора у Мэмэлі і ў Палондзы добрае прыстанішча для загранічных караблёў; а ад гэтага берагу кароткая дарога да Беларускага Краю: праз Коўну, Вільню, Менск, Бабруйск, Жлобін аж да Гомля—простая дарога. Для паўночнай Беларусі найбліжэйшы бераг мора у Латвіі (Рыга, Віндава, Лібава), куды вядзець простая дарога праз Дзьвінск, Полацак, Віцябск, аж да Смаленску. З гэтага добра відаць, з кім беларусам трэба дружбу вясьці і з кім сябравацца: з літвінамі і з латышамі нам да кумпаніі прыстаць трэба, да саюзу, каб нам і ім карыстацца з добрага суседзтва і з добрай гасьціннасьці адны ў другіх, а значыцца—каб нам мець аднальковы з імі доступ да мора—да граніцы з усім сьветам. Што палякам хочацца зласаваць кусок беларускага краю—то-ж відаць як лапчыва пакусюцца на гэта, бо знаюць яму цану—цану вялікую; але-ж і мы сабе цану павінны ведаць і не папушчацца, і не падавацца на чыюсь ласку, калі самі сабой астаўшыся можам па свайму хаценьню распараджацца сваім дабром, сваей зямелькай і сваей воляй. Авечка якая ўжо дурная а ўсё-ж сама ваўку ў лапы ня лезіць. Ці-ж ня дзіўна,