Старонка:Айвенго (1934).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

з прымацаванымі да яе званочкамі. Кожны раз, як ён паварочваў галаву, званочкі звінелі, але таму што ён амаль ні адной хвіліны не заставаўся ў спакоі, то можна сказаць, што звон быў бесперапынны. Удоўж краëў шапкі быў шырокі, цвёрды скураны аколышак з выразанымі зверху зубамі і скразным узорам, што надавала яму падабенства кароны. Чалавек гэты быў адзін з тых хатніх клоунаў або блазнаў, якіх трымалі ў багатых дамах для забавы гаспадароў.

Абодва яны гаварылі на англа-саксонскай гаворцы.

— Хай яны пропадам-прападуць, гэтыя паганыя свінні! — прагаварыў свінапас пасля дарэмнай спробы сабраць свой разышоўшыся статак.

Ён дарэмна дзьмуў у свой рог. Свінні адказвалі на гэта не менш гарманічным рохканнем і не спяшаліся пакінуць смачны пачастунак з арэхаў і жолудаў, таксама як і грузкі бераг раўчака, дзе многія з іх, зарыўшыся ў гразь, ляжалі расцягнуўшыся, не звяртаючы ўвагі на вокрык свайго пастуха.

— Сюды, Фангс! Гэй, Фангс! — закрычаў Гурт на ўвесь голас калматаму сабаку, падобнаму на воўка, ні то дваровай, ні то гончай пароды. Сабака, кульгаючы, бегаў кругом, але сваёй бесталковай беганкай узад і ўперад толькі павялічваў беспарадак, які абавязан быў спыніць.

— А каб табе чорт зубы павыбіваў! — бурчэў Гурт. — Каб ён прапаў гэты ляснічы, што абрэзвае кіпці нашым сабакам і робіць іх нягоднымі для справы![1] Вамба, устань — памажы мне, усё-ж ты жывы чалавек. Абыдзі вакол бугра і вярніся з вунь тога, надветранага боку. Як пужнеш іх адтуль, дык яны і пойдуць, як ціхія авечкі, смірна да хаты.

— Праўда, — сказаў Вамба, не кратаючыся з месца. — Я ўжо наконт гэтага параіўся з маімі нагамі, і яны тае-ж думкі, што цягаць мае стракатыя ўборы па такіх багнах будзе несумясціма з маім высокім санам і годнасцю. Таму, Гурт, я табе параю: пакліч Фангса, а статак пакінь лёсу: ці не ўсёроўна, ці сустрэнуцца твае свінні з атрадам салдат або з дружынаю лясной вольніцы або з багамольцамі — не мінуць ім іх рук.

— Што праўда, то праўда, браце Вамба. Не ведаю толькі, як гэта праўда трапіла ў тваю дурную галаву. Сюды, сюды! —

  1. Адным з самых цяжкіх прыгнётаў таго сумнага часу былі „лясныя законы“. Гэтыя цяжкія ўзаконенні, гаворыць Вальтэр Скотт, з’явіліся простым вынікам нармандскага заваявання, таму што раней саксонскае ўлажэнне аб паляванні было мяккае і лагоднае, а Вільгельм Заваявацель з такім запалам адносіўся да палявання і да ўсіх звязаных з гэтым правоў, што ўвёў у гэтых адносінах самыя жорсткія правілы. Устанаўленне так званага „Новага Запаветнага Лесу“ паказвае, як адбівалася гэтае яго захапленне на мясцовым насельніцтве. Нямала квітнеючых паселішчаў было знішчана і жыхары былі пушчаны па свету, толькі дзеля пашырэвня паляўнічых угоддзяў.
    Каб сабакі, патрэбныя для аховы статкаў, не маглі кідацца на буйную дзічыну, іх знарок калечылі, і гэта называлася „законным адсячэннем“: ім адсякалі пярэднія ступні.