Старонка:Айвенго (1934).pdf/105

Гэта старонка не была вычытаная

Рыцар саскочыў з каня і дрэўкам свайго кап’я пастукаў у дзверы хацінкі.

Доўга ніхто не адказваў, і калі ён урэшце дабіўся адказу, нельга сказаць, каб гэты адказ быў спагадны.

— Праходзь міма, хто-б ты ні быў, — пачуўся ў сярэдзіне хацінкі басісты і сіплы голас, — не перашкаджай служку госпада і святога Дунстана чытаць вячэрнія малітвы.

— Вялебны айцец, — сказаў рыцар, — я бедны вандроўнік, заблудзіўся ў гэтых лясах. Пакарыстайся выпадкам аказаць мне міласэрнасць і гасціннасць.

— Добры брат мой, — адказаў жыхар пустыні. — Мая яда такая, што і сабака не захоча падзяліць яе са мною, а колькі- небудзь спешчаны конь не згодзіцца легчы на мой ложак… Таму ідзі сваёй дарогаю!

— Як-жа мне шукаць дарогу, — адказаў рыцар, — у такой глушы і ў начной цемры? Прашу цябе, сумленны айцец, адамкні дзверы і ў крайнім выпадку пакажы мне, у які бок ехаць.

— А я цябе прашу, не прыставай да мяне, зрабі ласку, — сказаў пустэльнік. — Ты ўжо і так прымусіў мяне прапусціць „Ойча наш“, двойчы „Багародзіцу“ і адно „Верую“, а я, пракляты грэшнік, павінен быў згодна абяцання прачытаць іх да ўсходу месяца!

— Дарогу! Паказвай мне дарогу! — закрычаў рыцар. — Хоць дарогу пакажы, калі нічога больш ад цябе не дачакаешся!

— Дарогу, — адказаў пустэльнік, — паказаць няцяжка. Як выйдзеш па сцежцы з лесу, тут табе будзе балота, а за ім рака; праз яе ёсць брод, і таму што дажджоў гэтымі днямі не было, то, напэўна, можна пераправіцца. Калі пераправішся за рэку, ідзі па беразе, прытрымліваючыся левай рукі, ды глядзі, не сарвіся, таму што берагі стромкія. І яшчэ я чуў, таму што я сам рэдка выходжу адсюль, бываю больш усяго ў капліцы… чуў я, што сцежка ў некаторых месцах асыпалася, дык ты асцярожней… Адтуль ужо ўсё простай…

— Што-ж гэта, і сцежка асыпалася, і кручы, і броду шукаць, ды яшчэ і балота! — перапыніў яго Рыцар. — Ну, сэр пустэльнік, будзь ты хоць рассвяты ўгоднік, не прымусіш мяне пусціцца сёння па такой дарозе. Я табе толкам кажу, жывеш ты міла-