Старонка:Айвенго (1934).pdf/112

Гэта старонка не была вычытаная

ўтаймоўваць свой апетыт. Але хоць госць, напэўна, пасціў значна даўжэй, пустэльнік з’еў куды больш яго.

— Святы алтарнік, — прагаварыў рыцар, утаймаваўшы свой голад, — я гатоў закласці свайго каня, што той сумленны вартаўнік, якому мы абавязаны гэтай надзвычай добрай дзічынай, пакінуў тут пляшку віна ці бочачку канарскага, ці чаго-небудзь такога, што варта заліць гэты цудоўнейшы пірог. Гэта, вядома, такая дробязь, што не магла ўтрымацца ў памяці старога постніка; а я думаю, што калі ты добра пашукаеш у той хованцы, дык пераканаешся, што я зусім праў у сваім дапушчэнні.

Замест адказу пустэльнік толькі ўсміхнуўся і, павярнуўшыся да скрыні, выцягнуў адтуль скураную бутлю, ёмістасцю з поўвядра. Потым ён прынёс два вялікіх келіхі з буйвалага рога у срэбнай аправе, і мяркуючы, што цяпер можна не сароміцца, наліў коптурам абодва келіхі і, сказаўшы паводле саксонскага звычаю: „Тваё здароўе, сэр Лены Рыцар“, выпіў сваю порцыю залпам.

— Тваё здароўе, святы алтарнік з Копмангерста! — адказаў рыцар і таксама асушыў свой келіх.

— А ці ведаеш, святы алтарнік, — сказаў падарожнік, спатоліўшы першы прыступ смагі, — я ўсё не магу надзівіцца, што чалавек, маючы такі целасклад, як ты, і пры тым такі прыемны бяседнік за сталом, задумаў жыць адзін, як палец у такой глушы. Памойму, вам лепш было-б жыць у замку або ў вежы, смачна есці, піць моцныя напіткі, а не тое, каб харчавацца струкамі і вадою або хоць-бы падачкамі нейкага вартаўніка… Будзь я на тваім месцы, я-б знайшоў сабе і пацеху і яду паляваннем на каралеўскую дзічыну. Ці мала добрых статкаў у гэтых лясах, і ніхто не падумае ўспомніць таго аленя, які пойдзе на карысць служкі святога Дунстана.

— Сэр Лены Рыцар, — адказаў алтарнік, — ты прапаведуеш небяспечныя рэчы, і лепш не гаварыць такіх слоў. Я сапраўды пустэльнік перад каралём і законам, і калі-б уздумаў карыстацца дзічынаю, не мінуць бы мне турмы, а можа нават, мая вопратка не выратавала-б мяне і ад шыбеніцы.

— А ўсё-такі, — сказаў рыцар, — будзь я на тваім месцы, выходзіў-бы ў відныя ночы, калі ляснікі і вартаўнікі паля-