Старонка:Айвенго (1934).pdf/113

Гэта старонка не была вычытаная

гуць спаць і, мармычучы малітвы, не-не ды і пусціў-б гартаваную стралу ў статак бурых аленяў, што пасуцца на зялёных лугавінках… Вырашы ты мае сумненні, святы алтарнік, няўжо ты ніколі не займаўся такімі справамі?

— Сябра Гультай, — адказаў пустэльнік, — ты бачыў у мяне ўсё, што магло цябе датычыць, і нават больш таго, што заслугоўвае няпрошаны госць, які ўрываецца сілком. Павер мне, карыстайся дабром і не выпытвай: на што табе ведаць, адкуль што бярэцца? Напаўняй свой келіх наздароўе, але, калі ласка, не задавай мне больш дзёрзкіх пытанняў, а то я табе дакажу, што калі-б я захацеў не на жарт супрацівіцца твайму ўваходу, ты-б тут не знайшоў прытулку.

— Гэта яшчэ больш распальвае маю цікавасць! — адказаў рыцар. — Ты самы таямнічы пустэльнік, якога я калі-небудзь сустракаў; і я хочу, перш чым развітацца, добра з табою пазнаёміцца. Што датычыцца тваіх пагроз, ведай, святы чалавек, што маё рамяство ў тым і заключаецца, каб адшукаць небяспекі ўсюды, дзе яны ёсць.

— Сэр Лены Рыцар, п’ю за тваё здароўе, — сказаў пустэльнік, — я высока цаню тваю адвагу, але досыць нізкай думкі аб тваёй кемлівасці. Калі хочаш схапіцца са мною роўнай зброяй, я табе па-прыяцельску і па брацкай любові так дам, што на цэлых дванаццаць месяцаў адвучу ад грахоў раскошы ды і ад цікавасці.

Рыцар выпіў з ім і папрасіў вызначыць род зброі.

— Ды няма такой зброі, — адказаў пустэльнік, — з якой я не быў-бы табе пара… Але калі ты даеш мне выбар зброі, што ты скажаш, мой сябра, аб такіх дрындушках?

За гэтымі словамі ён адамкнуў другую скрыню і вынуў адтуль пару шабель і шчытоў таго ўзору, якія насілі тагачасныя іёмены. Рыцар, які сачыў за яго рухамі, заўважыў у другой патайнай скрыні два ці тры добрых лукі, арбалет, пучок прыцэлаў для яго і цэлых шэсць калчанаў са стрэламі. Між іншымі прадметамі, далёка непрыстойнымі для духоўнай асобы, у глыбіні цёмнай скрыні кінулася яму ў вочы арфа.

— Ну, брат алтарнік, абяцаю табе, што не буду больш прыставаць з крыўднымі роспытамі, — сказаў рыцар. — Тое