Старонка:Айвенго (1934).pdf/124

Гэта старонка не была вычытаная

чакаем. К таму-ж я пераканаўся за апошні час, што сапраўдныя лясныя разбойнікі далёка нядрэнныя людзі.

Праз некалькі хвілін іëмен вярнуўся.

— Сябра мой Гурт, — сказаў ён, — я зараз пабыў сярод тых малайцоў і цяпер ведаю, чые яны людзі і куды накіроўваюцца. Я думаю, што яны не маюць намеру забіваць сваіх палонных. Нападаць на іх утраіх пры цяперашніх абставінах было-б самым сапраўдным вар’яцтвам, таму што яны сапраўдныя воіны і, як людзі вопытныя, расставілі вартавых, якія тойчас узнімуць трывогу, калі хто падыдзе з боку. Але я хутка сабяру такую дружыну, якая можа іх зламаць, не гледзячы ні на якія перасцярогі. Пойдзем са мною, покуль я буду збіраць атрад.

Ён хутка пайшоў праз лес, а свінапас і блазен рушылі за ім. Але Вамбе цяжка было доўга маўчаць.

— Мне здаецца, — сказаў ён, разглядаючы перавязь і рог, якія ўсё яшчэ заставаліся ў яго руках, што я сам бачыў, як ляцела страла, што выйграла вось гэты слаўны прыз, і было гэта не далей, як на святах леташняю зімою.

— А я, — сказаў Гурт, — гатоў прысягнуць, што чуў голас таго добрага іёмена, які выйграў прыз, і чуў я яго і ўдзень і ў начны час, і ніяк не далей, як тры дні таму назад.

— Любыя мае сябры, — сказаў іёмен, — цяпер не час разбіраць, хто я і што за чалавек. А як мяне завуць і ці ўмею я страляць з лука лепш быдлячага пастуха, і калі люблю гуляць удзень ці ўначы, гэта ўсё такія пытанні, якія вас не датычаць, а таму вы лепш не ламайце над імі сваіх галоў.

— Вось папалі мы галовамі ў ільвіную ляпу, — шэптам сказаў Вамба свайму таварышу, — цяпер выкручвайся, як ведаеш!

— Цс… змоўкні ты, калі ласка! — сказаў Гурт, — не гняві яго сваёю дурною балбатнею, і ўбачыш, што ўсё скончыцца добра.


РАЗДЗЕЛ XX

ПРАЙШОЎШЫ гадзіны тры са сваім таямнічым спадарожнікам, слугі Седрыка дайшлі да невялікай палянкі сярод лесу, у цэнтры якой вялікі дуб прасціраў ва ўсе бакі свае магутныя галіны. Пад дрэвам ляжалі на траве чацвёра