Старонка:Айвенго (1934).pdf/129

Гэта старонка не была вычытаная

— Ты б прымусіў? — сказаў пустэльнік. — Вось пачакай, зараз я перамяню сваю шэрую хламіду на зялёную камзэльку, і тады так аддубашу цябе дубінкай па галаве, што спазнаеш які я малайчына.

З гэтымі словамі ён скінуў з сябе шырокую расу і, застаўшыся ў чорнай палатнянай фуфайцы і сподніках, уміг апрануў зялёны каптан і такія-ж штаны.

— Дапамажы мне, калі ласка, зашнуравацца на ўсе петлі, — сказаў ён, звяртаючыся да Вамбы, — за працу я табе паднясу чарку моцнага віна.

— Дзякую за ласкавае слова, — адказаў Вамба, — толькі ці не грэх мне будзе дапамагаць табе ператварацца з святога пустэльніка ў ляснога бадзягу?

— Не бойся, — сказаў пустэльнік. — Варта мне паспавядаць свае зялёныя грахі свайму шэраму балахону і ўсё будзе добра.

— Аман! — сказаў блазен. — Суконнаму грэшніку належыць мець справу з палатняным духоўнікам, так што за адно няхай ужо твой балахон дасць адпушчэнне грахоў і маёй куртцы.

Гаворачы гэта, ён дапамог манаху зацягнуць шнуркі ў безліч петляў, якія злучалі штаны з фуфайкай.

Пакуль яны гэта рабілі, Локслі адвёў рыцара ў бок і сказаў яму:

— Не адмаўляйцеся, сэр, вы той самы рыцар, які вырашыў перамогу ў карысць англічан, супроць чужаземцаў на другі дзень турніру ў Ашбі.

— Што-ж з таго, калі ты адгадаў, сябра іëмен? — сказаў рыцар.

— У такім выпадку, — адказаў іёмен, — я мог-бы лічыць вас прыхільнікам слабейшай партыі?

— Такі просты абавязак кожнага сапраўднага рыцара, — сказаў Чорны Рыцар, — мне было-б крыўдна, калі-б пра мяне думалі інакш.

— Але для маіх мэтаў, — сказаў іëмен, — мала таго, каб ты быў добрым рыцарам; трэба каб ты быў у дадатак і добрым англічанінам. Тое, аб чым я хачу пагаварыць з табою датычыць, бадай, і кожнага сумленнага чалавека, але ў аса-