Старонка:Айвенго (1934).pdf/130

Гэта старонка не была вычытаная

блівасці яно абавязкова для кожнага прыроднага сына гэтай краіны.

— Наўрад ці знойдзецца чалавек, — адказаў рыцар, — якому Англія была-б даражэй, чым мне.

— З ахвотаю веру гэтаму, — сказаў іëмен. — Паслухай, я табе раскажу аб адным прадпрыемстве, у якім ты можаш прыняць пачэсны ўдзел, калі ты сапраўды такі, якім здаешся мне. Справа вось у чым. Банда нягоднікаў, пераапранутых у адзежу людзей куды чысцей сябе, завалодала адным знатным англічанінам, па прозвішчу Седрык-Саксонец, а таксама яго выхаванкай і сябром Атэльстанам Конінгсбургскім і павязла іх у адзін з замкаў, што знаходзіцца ў гэтым лесе, які называецца Торкільстон. Скажы мне, як добры рыцар і добры англічанін, хочаш дапамагчы нам выручыць іх?

— Мой абавязак гэта зрабіць, — адказаў рыцар, — але мне хацелася-б ведаць, хто ты, што просіш дапамогі ў іх карысць?

— Я, — сказаў іëмен, — нязнатны чалавек; але я сябра мае бацькаўшчыны і тых, хто любіць яе. Будзь здаволены пакуль гэтымі весткамі аб маёй асобе, тым больш, што і сам ты хочаш заставацца безыменным. Аднак павер, што маё шчырае слова гэтак-жа вернае, як калі-б я насіў залатыя шпоры.

— Гэтаму я з ахвотаю паверу, — сказаў рыцар, — я прывык вывучаць чалавечыя фізіяноміі, а на тваім твары бачу шчырасць і цвёрдую волю. Таму больш не буду ні аб чым цябе распытваць, а проста дапамагу табе выпусціць на волю тых палонных, пасля чаго, спадзяюся, мы з табою пазнаёмімся бліжэй і, растаючыся, будзем здаволены адзін адным.

Пустэльнік канчаткова пераапрануўся. Вамба, вызвалены ад абавязкаў камердынера, перайшоў на другі канец хаціны і мімаходам пачуў канец гутаркі.

— Вось як, — шапнуў ён Гурту, — у нас, значыцца, будзе новы саюзнік! Будзем спадзявацца, што адвага гэтага рыцара акажацца не такой фальшывай манетай, як пабожнасць пустэльніка.

Пустэльнік паспеў узяць усе прыналежнасці іёмена, прывесіў сабе меч, шчыт на руку, узяў у рукі лук, калчан са стрэламі, а цераз плячо перакінуў цяжкі бердыш. Ён вый-