Старонка:Айвенго (1934).pdf/136

Гэта старонка не была вычытаная

праз восем дзён пасля майго вызвалення. Калі ён сапраўдны рыцар, дык не пасмее пры зручных абставінах ні адмовіцца даць мне здавальненне, ні адкласці час паядынку.

— Перадам рыцару ваш выклік, — адказаў буфетчык, — а пакуль даю вам магчымасць паесці.

Выклік, пасланы Атэльстанам, выказаны быў так нязграбна, што не мог зрабць належнага эфекту: ён набіў сабе поўны рот яды, так што абедзве сківіцы былі заняты адначасова, прытым гаварыў вельмі павольна, чаму спрыяла яго прыродная нерашучасць, і такім чынам уражанне ад яго адважнай прамовы было значна паслаблена.

Тым не менш Седрык вітаў яе, як безумоўную адзнаку абуджэння ваяўнічага духу ў свайго спадарожнка, абыякавасць якога пачынала яго нерваваць, не гледзячы на ўсю павагу, з якой ён адносіўся да высокага паходжання Атэльстана.

Не паспелі палонныя добра пад’есці, як увага іх была адцягнута ад гэтага надзвычай важнага занятку гукамі рога, у які затрубілі перад брамай замка. Гук гэты паўторан быў тройчы.

Саксонцы страпянуліся, ускочылі з месц і паспяшыліся да акна, але нічога не ўбачылі, таму што акно выходзіла ў двор замка, а гукі рога чуліся з знадворнага боку сцен. Аднак было відавочна, што здарылася нешта важнае, таму што ў тую ж хвіліну у замку ўзнялася мітусня.


РАЗДЗЕЛ ХXII

ІСААКА з Іёрка кінулі ў падземную цямніцу, падлога якой прыходзілася значна ніжэй паверхні глебы і нават глыбей, чым дно акружаючага рова, так што там было вельмі вільготна. Святло праходзіла толькі праз адну або дзве невялікія шчыліны, да якіх палонны не мог дастаць рукою. Гэтыя шчыліны прапускалі вельмі мала святла нават у яркі поўдзень. Іржавыя ланцугі і кайданы, якія засталіся ад папярэдніх вязняў, віселі на сценах цямніцы, а ў кольцах аднаго такога кайдана тырчэлі дзве поўразбураныя косці.

У адным канцы гэтага злавеснага падзямелля зроблены быў шырокі камінак, на якім былі прымацаваны жалезныя краты, напалову з’едзеныя іржою.