Старонка:Айвенго (1934).pdf/159

Гэта старонка не была вычытаная

дзіўся, але тут справа ідзе аб англійскіх іёменах: у нас над імі толькі і ёсць тая перавага, што мы добра ўзброены і выедзем верхам на баявых конях; але па лясных сцежках гэта не вельмі зручна. Ты гаворыш — зробім вылазку? У нас так мала народу, што ледзь хапае на абарону замка. Лепшыя з маіх людзей у Іëрку; твая дружына ўся цалкам там-жа, дэ-Брасі; а ў мяне ледзь набярэцца чалавек дваццаць, акрамя той жменькі людзей, якія прымалі ўдзел у гэтай шалёнай задуме.

— Хіба ты баішся, — сказаў храмоўнік, — што іх збярэцца досыць, каб падступіць да замка?

—Не, сэр Брыян, — адказаў Фрон дэ-Бёф, — у гэтых разбойнікаў, праўда, вельмі адважны начальнік, але без абложных машын, без складных драбін і без напрактыкаваных кіраўнікоў яны нічога не зробяць з маім замкам.

— Пашлі пасланцоў да суседзяў, — сказаў храмоўнік, — няхай збяруць сваіх людзей і паспяшаюць на выручку да трох рыцараў, якія абложаны блазнам і свінапасам у баронскім замку Рэджынальда Фрон дэ-Бёф.

— Вы жартуеце, сэр рыцар, — адказаў барон, — але да каго-ж пасылаць?.. Мальвуазен, напэўна, паспеў ужо выехаць у Іёрк за сваімі людзьмі; таксама і астатнія мае саюзнікі… Ды мне і самому трэба было быць там, калі-б не гэта праклятае прадпрыемства.

— Дык пашлі ў Іёрк адклікаць нашых людзей назад, — сказаў дэ-Брасі. — Калі гэтыя разбойнікі не разбягуцца, убачыўшы мой сцяг і маіх вольных таварышоў, я скажу, што яны самыя адважныя з разбойнікаў, якія калі-небудзь пускалі стрэлы па зялёных лясах.

— А хто адвязе падобнае запрашэнне, — сказаў Фрон дэ-Бёф. — Яны зробяць аблогі на кожнай сцежцы, зловяць пасланца і выцягнуць у яго з-за пазухі ліст… Вось што я надумаў, дадаў ён, крыху памаўчаўшы: — сэр храмоўнік, ты-ж не толькі ўмееш чытаць, а і пісаць. Калі-б нам знайсці пісьмовыя прылады майго капелана, што памёр у мінулым годзе на святкі ад п’янства…

— Адважуся далажыць, — умяшаўся слуга, які усё яшчэ стаяў перад гаспадаром, — старая Урфрыда, здаецца, пры-