Старонка:Айвенго (1934).pdf/160

Гэта старонка не была вычытаная

брала іх і хавае ў сябе, на ўспамін аб сваім духоўніку. Я чуў, як яна гаварыла, быццам ён быў апошнім чалавекам, ад якога яна чула такія прамовы, якія прыстойна слухаць жанчынам…

— Дык ідзі і прынясі, што трэба, Энгельрэд, — сказаў Фрон дэ-Бёф, а ты, сэр храмоўнік, напішы адказ на іх дзёрзкі выклік.

— Я-б лічыў за лепшае адказаць ім мячом, а не пяром, — сказаў Буагільбер, — але як хочаце, няхай будзе павашаму.

Ён сеў да стала і на французскай мове напісаў ліст такога зместу:

„Сэр Рэджынальд Фрон дэ-Бёф і шляхетныя рыцары, яго аднадумнікі і саюзнікі, не прымаюць выклікаў з боку рабоў, прыгонных і ўцякацкіх людзей. Калі асоба, якая называе сябе Чорным Рыцарам, сапраўды мае гонар належаць да рыцарскага саслоўя, яму павінна быць вядома, што ён сябе ўнізіў, будучы ў кампаніі з падобнымі людзьмі, і не мае права патрабаваць справаздачы з боку вяльможных асоб. Што датычыцца забраных намі палонных, мы, дзякуючы нашай хрысціянскай міласэрнасці, просім вас прыслаць якую-небудзь духоўную асобу, каб паспавядаць іх, бо мы маем намер пакараць іх смерцю сёння да поўдня і выставіць іх галовы на сценах замка, каб паказаць усім, наколькі мала мы звяртаем увагі на тых, хто ўзяўся выручаць іх. А таму, як ужо сказана, просім прыслаць папа, каб прыгатаваць іх да смерці, выкананнем якога вы зробіце ім апошнюю паслугу ў іх жыцці“.

Злажыўшы гэты ліст як трэба, яго аддалі слузе для перадачы ў рукі ганцу, які чакаў каля варот адказу на прынесенае ім пасланне.

Іёмен, які выконваў гэта даручэнне, вярнуўся ў галоўную кватэру саюзнікаў. Гэта кватэра ў сучасны момант была пад старым развесістым дубам, у адлегласці трох выстралаў з лука ад замка. Тут Вамба, Гурт, іх саюзнікі, Чорны Рыцар і Локслі, а таксама пацешны пустэльнік з нецярплівасцю чакалі адказу на свой выклік. Вакол іх, крыху паводдаль, відаць было нямала іёменаў, зялёная вопратка і загарэлыя твары якіх паказвалі, якім рамяством