Старонка:Айвенго (1934).pdf/163

Гэта старонка не была вычытаная

здарылася так, што захварэлі мазгі, і ў мяне толькі і засталося настолькі розуму, каб пайсці ў блазны. Вось я і думаю, што калі апрану балахон шаноўнага пустэльніка, дык з дапамогаю той святасці, пабожнасці і латынскай вучонасці, якія зашыты ў яго каптуры, змагу зрабіць як свецкую, так і духоўную ўцеху нашаму гаспадару, шаноўнаму Седрыку, а таксама і яго таварышам па няшчасцю.

— Як ты думаеш, прыгодны ён на гэта? — запытаў у Гурта Чорны Рыцар.

— Ужо, дальбог, не ведаю, — адказаў Гурт, — калі акажацца няздатным, дык гэта будзе першы выпадак, калі яго розум не падаспее на выручку яго дурноце.

— Дык апранай балахон, добры чалавек, — сказаў Чорны Рыцар, — і няхай твой гаспадар праз цябе прышле нам вестку аб тым, як у іх у замку абстаяць справы. У замку павінна быць мала народу і вельмі магчыма, што раптоўны і смелы напад увянчаўся-б поўным поспехам. Аднак, час не чакае. Ідзі хутчэй.

— А мы тым часам, — сказаў Локслі, — так цесна абложым усе сцены наўкола, што ні адна муха адтуль не вылеціць без нашага ведаму. Так што ты скажы гэтым тыранам, мой сябра, — прадаўжаў ён, звяртаючыся да Вамбы, — што за ўсякі гвалт, учынены палонным, мы з іх сышчам самым строгім чынам,

— Мір вам! — сказаў Вамба, які паспеў нацягнуць на сябе поўнае манахаўскае ўбранне.

Ён зрабіў станавітую і ўрачыстую паставу і паважным поступам накіраваўся выконваць свой абавязак.


РАЗДЗЕЛ XXVI

КАЛІ блазен, апрануты ў расу і капюшон пустэльніка і падперазаны вузлаватаю вяроўкаю, з’явіўся перад брамаю замка Рэджынальда Фрон дэ-Бёф, брамны вартаўнік запытаў яго, як яго завуць і зачым ён прыйшоў.

— Мір вам, — адказаў блазен. — Я пакорны манах францысканскага ордэна, прыйшоў уцешыць няшчасных вязняў, якія зараз знаходзяцца ў сценах гэтага замка.