Старонка:Айвенго (1934).pdf/171

Гэта старонка не была вычытаная

тых асалод, якія купляла цаною злачынства; як-жа ты ў такім становішчы духу адважылася звярнуцца да чалавека, апранутага ў гэту святую вопратку?

— Пачакай, не адварочвайся ад мяне, суровы праракальнік, — выклікнула яна.

— Я не свяшчэннік, — сказаў Седрык, — я не свяшчэннік, хоць і апрануў вопратку манаха. Я не магу далей заставацца з табою.

— Пачакай яшчэ хвілінку, — сказала Ульрыка, — не пакідай мяне цяпер, сын сябра майго бацькі, інакш прымусіш мяне зграшыць, адпомсціўшы табе за тваю пагарду… Як ты думаеш, ці доўга давялося-б табе жыць на свеце, калі-б Фрон дэ-Бёф застаў Седрыка-Саксонца ў сваім замку ў такім гарнітуры?.. Ён і так ужо паглядваў на цябе, як драпежны сокал на здабычу.

— Што ж, няхай! — сказаў Седрык. — Няхай ён і дзюбаю і кіпцюрамі разарве мяне, і ўсё-такі мой язык не прагаворыць ні аднаго слова, якога не апраўдала-б маё сэрца. Я памру саксонцам, праўдзівым у словах і адкрытым на справе… Адыдзі прэч! Не затрымлівай мяне. Сам Рэджынальд Фрон дэ-Бёф не такі агідны для маіх вачэй, як ты!

— Ну, няхай будзе патвойму, — сказала Ульрыка, не перапыняючы яго больш, — ідзі сваёю дарогаю і забудзь у сваёй ганарлівай праваце, што тая, што стаяла перад табою была дачка сябра твайго бацькі. Ідзі сваёю дарогаю, а я астануся адна з маімі пакутамі, адлучаная ад свету… разлучаная і з тымі, у кім думала мець свае надзеі… Затое і помста мая будзе зусім асаблівай і цалкам будзе належыць мне. Ніхто не стане мне дапамагаць, але ўсе пачуюць аб тым, на што я адважуся. Да гэтага дня ў маіх высахшых грудзях поруч з помстай змагалася яшчэ другое імкненне. Цяпер яно адно валодае мною цалкам, і ты сам скажаш потым, што якім-бы ні было жыццё Ульрыкі, яе смерць была вартай дачкі Торкіля… Перад сценамі гэтага праклятага замка сабралася баявая дружына; ідзі, вядзі іх хутчэй у атаку, і калі ўбачыш чырвоны сцяг над бакавой вежай, ва ўсходнім куту крэпасці, смялей наступай на нармандцаў, ім будзе досыць работы і ў сярэдзіне сцен, так што