Старонка:Айвенго (1934).pdf/176

Гэта старонка не была вычытаная

на мяне надзелі дзіцячы каптур. Дык калі мяне павесіць галавою ўніз, можа мазгі і стануць зноў як належыць.

— Што ён такое плявузгае? — крыкнуў Фрон дэ-Бёф.

Рухам рукі ён збіў шапку Седрыка з галавы яго блазна, расшпіліў яго каўнер і знайшоў на шыі срэбны нашыйнік.

— Жыль! Клімент! — крыкнуў раз’юшаны нармандзец, — каго вы мне прывялі?

— На гэта я, здаецца, магу адказаць, — сказаў дэ-Брасі, толькі што ўвайшоўшы ў залу. — Гэта пацешны дурань з дружыны Седрыка; ён таксама спрачаўся з Ісаакам з Іёрка з-за лепшага месца на галярэі бегавішча.

— Ну, гэта я за іх вырашу, — сказаў Фрон дэ-Бёф, — павешу іх на адной шыбеніцы, і няхай вісяць побач. А то няхай яго гаспадар і гэты кабан з Конінгсбурга выкупваюць іх жыццё дарагою цаною. Але аднымі грашыма яны ад мяне не выкруцяцца: няхай абавяжуцца адвесці за сабою бадзяг, што акружылі замак, падпішуць адмаўленне ад сваіх правоў і вольнасцей і з гэтага часу жывуць у залежнасці ад нас, як законныя нашы васалы. Мы тут усё перавернем па- свойму, і тады яшчэ шчаслівы будуць тыя з іх, каму мы дазволім дыхаць на свеце. Ідзіце, — звярнуўся ён да слуг, — прывядзіце мне сапраўднага Седрыка, і я на гэты раз не буду з вас узысківаць за памылку, тым больш, што сапраўды цяжка адрозніць простага дурня ад саксонскага франкліна.

— Як-жа так, ваша рыцарская вяльможнасць, — сказаў Вамба, — між намі дурняў-то засталося куды больш, чым франклінаў.

— Што за глупства балбоча гэты блазен? — сказаў Фрон дэ-Бёф, гледзячы на слуг, якія пераміналіся з нагі на нагу і здзіўлена выказвалі дапушчэнне, што калі гэта не Седрык, дык яны не ведаюць, куды той дзеўся.

— Напэўна ён уцёк, пераапрануўшыся манахам! — выклікнуў дэ-Брасі.

— Ці чорт! — крыкнуў Фрон дэ-Бёф. — Значыцца ротэрвудскага кабана сам я праводзіў да форткі і сваімі рукамі выпусціў з замка!.. А ты, — звярнуўся ён да Вамбы, — сваім блазенствам перахітрыўшы ідыётаў, яшчэ больш цябе бязмозглых, я табе задам манахаўскі ордэн! Я загадаю, каб