Старонка:Айвенго (1934).pdf/180

Гэта старонка не была вычытаная

бокую агіду да язычнікаў. А гэта — рыцар храма Брыян дэ-Буагільбер, бязлітасны знішчальнік сарацінаў… Калі гэта недастатковыя доказы хрысціянства, ужо не ведаю, чаго яшчэ табе трэба!

— Вы сябры і саюзнікі вялебнага айца нашага прыёра Эймера, з абацтва Жарво, — сказаў манах, не заўважаючы іроніі ў адказе дэ-Брасі, — і павінны яго выручыць і па рыцарскаму зароку, і па міласэрнасці.

— Да д’ябла ўсё гэта! — перапыніў яго Фрон дэ-Бёф. — Ты лепш проста скажы, у чым справа, сумленны манах?

— Святая Мар’я! — ускрыкнуў айцец Амвросій. — Як гэтыя міране хутка раздражняюцца! Але хай будзе вам вядома харобрыя рыцары, што нейкія лютыя зладзеі, што запамяталі і страх божы і павагу да царквы, і не збаяліся ўказаў святога папскага прастола…

— Слухай, ойча, — сказаў храмоўнік, — усё гэта мы самі ведаем або наперад адгадваем, а ты скажы проста, што здарылася з тваім гаспадаром? Ці не ў палоне ён і хто яго захапіў?

— Вядома, — адказаў Амвросій, — ён цяпер у руках язычнікаў; яны кішма кішаць у тутэйшых лясах і ведаць зусім не хочуць, што ў пісанні сказана: „не датыкайся да памазанніка майго і прарокам маім не чыні ніякага зла“.

— Вось яшчэ новая работа для нашых мячоў, панове, — сказаў Фрон дэ-Бёф сваім таварышам. — І так, замест таго, каб прыслаць людзей на падмогу, прыёр Эймер ад нас-жа чакае дапамогі. Гэтыя леныя царкоўнікі заўсёды так: у самую спешную і патрэбную хвіліну глядзяць, каб адарваць ад справы ў сваю карысць! Але гавары-ж манах, скажы толкам, чаго чакае ад нас твой гаспадар?

— Бачыце, — сказаў Амвросій, калі нахраплівыя рукі ўчынілі гвалт над нашым вялебным настаяцелем, не гледзячы на вышэйпамянёную забарону, гэтыя вырадкі абрабавалі ўсе яго чамаданы, распатрашылі сумкі, адабралі ад яго дзвесце марак чыстага золата і цяпер патрабуюць яшчэ вялікую суму грошай, а без гэтага не згаджаюцца выпусціць яго з сваіх паганскіх рук. А таму, вялебны наш айцец звяртаецца да вас, як да бліжэйшых сябраў сваіх, з прось-