Старонка:Айвенго (1934).pdf/189

Гэта старонка не была вычытаная

будзе змягчацца, дык усе яго таварышы, асабліва блазен Вамба, рашылі ўгаварыць Гурта, каб ён па дарозе ўцёк і схаваўся ад гаспадара.

— Добра калі-б гэта ўдалося ім, — сказаў Айвенго.

— Прымі лякарства, якое я табе прышлю з Рубінам, і пасля таго пастарайся супакоіцца і добра заснуць, каб набрацца сіл для надыходзячага табе заўтра пераезду.

Айвенго падначаліўся распараджэнням Рэвекі. Пітво, якое прынёс яму Рубін, было заспакойлівай і снатворнай якасці і дало пацыенту моцны і асвяжальны сон. Раніцою Рэвека застала яго зусім пазбаўленым ад усякіх адзнак трасавіцы і здольным перанесці ўтомнае вандраванне.

Яго палажылі ў конныя насілкі, на якіх прывезлі з турніру, і патурбаваліся, каб яму было зручна і спакойна. Толькі ў адных адносінах Рэвека не магла ўпрасіць бацьку пашанаваць сілы параненага рыцара. Ісааку ўсюды здаваліся зладзеі і разбойнікі; ведаючы, што і буйныя нармандскія дваране, і адважныя саксонскія бандыты былі-б вельмі рады пажывіцца за яго кошт, ён баяўся іх, як агня. Таму ён ехаў са ўсёй хуткасцю, спыняючыся на самы кароткі час; скарачаў харчоўку да-нельга, так што перагнаў Седрыка і Атэльстана, хоць выехаў з Ашбі на некалькі гадзін пазней іх.

Надмерная паспешнасць Ісаака мела фатальныя вынікі.

Калі яны папалі ў рукі дэ-Брасі і яго пасобнікаў, спачатку ніхто не звярнуў увагі на конныя насілкі, і яны рызыкавалі застацца кінутымі сярод дарогі, калі-б дэ-Брасі не пацікавіўся зірнуць у іх. Ён быў надзвычай здзіўлены, калі выявілася, што ў насілках ляжыць паранены, які, думаючы, што трапіў у рукі саксонскай вольніцы, і спадзяючыся, што абвясціўшы сваё імя, тым самым пазбавіць ад гвалту і сябе і сваіх спадарожнікаў, тойчас адкрыта сказаў, што яго завуць Уільфрэд Айвенго.

Строгія разуменні аб рыцарскім гонары, якія ніколі зусім не пакідалі дэ-Брасі, не гледзячы на яго разбэшчанасць і лёгкадумнасць, забаранялі яму ўчыніць гвалт над рыцарам у такім бездапаможным стане; таксама не мог ён аддаць яго ва ўладу Рэджынальда Фрон дэ-БёФ, ведаючы, што той не задумаецца ўмярцвіць тым ці іншым спосабам пры пер-