Старонка:Айвенго (1934).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

ў лесе, хоць-бы і сярод ночы. І асцярожна паглядайце на Равену: бо калі ён адчуе тут хоць самую малую трывогу, — мы загінулі. Кажуць, ён выгнаў з дома свайго адзінага сына за тое, што той адважыўся глянуць закаханымі вачыма на гэту красуню.

— Добра што вы сказалі, — адказаў рыцар, — я сёння ўвечары буду стрымлівацца і паводзіцца лагодна і прыстойна, быццам сарамлівая дзяўчына. Але не бойцеся — не выганіць нас Седрык; я з сваёю дружынаю маю досыць сілы, каб здабыць сабе начлег.

— Не трэба заходзіць так далёка у сваіх учынках, — адказаў прыёр, — вось і той крыж, пра які казаў нам блазен, ды ноч такая цёмная, што не відаць, якою дарогаю нам ехаць. Здаецца, ён казаў, нам трэба ўзяцца ўлева.

— Не, направа, — сказаў Брыян, — мне памятаецца, што направа.

Агледзеўшыся, рыцар сказаў:

— Тут нехта ёсць каля крыжа: ці спіць, ці мёртвы… Гуго, крані яго канцом твайго кап’я.

Толькі што зброяносец дакрануўся да ляжачага, як той ускочыў, ускрыкнуўшы на чыстай французскай мове:

— Хто-б ты ні быў, з твайго боку вельмі нетактоўна перарываць так мае развагі!

— Мы толькі хацелі запытаць вас, — сказаў прыёр, — як праехаць у Ротэрвуд, да жылля Седрыка-Саксонца.

— Я і сам іду туды-ж, — сказаў незнаёмы, — і калі-б у мяне быў верхавы конь, я ўзяўся-б праводзіць вас, таму што дарога туды вельмі блытаная, а я яе ведаю добра.

— Мы табе скажам дзякуй і ўзнагародзім цябе, мой сябра, — сказаў прыёр, — калі ты добра правядзеш нас да Седрыка.

Абат загадаў аднаму са слуг перасесці на яго ўласнага іспанскага жарабца, а таго каня, на якім ён ехаў, уступіць незнаёмаму, які ўзяўся іх праводзіць.

Праваднік паехаў у бок, якраз супроцьлеглы таму, куды іх накіраваў Вамба, які хацеў, каб яны заблудзілі. Сцежка ішла ў самы гушчар лесу, перасякала некалькі раўчакоў, што цяклі па багністаму балотнаму грунту, дзякуючы чаму