Старонка:Айвенго (1934).pdf/190

Гэта старонка не была вычытаная

шым зручным выпадку чалавека, які меў правы на валоданне маёнткам Айвенго. З другога боку, у дэ-Брасі нехапіла настолькі прыстойнасці, каб адпусціць на ўсе чатыры бакі саперніка, які меў прэтэнзіі на руку Равены.

Дэ-Брасі загадаў двум з сваіх слуг ехаць паабапал насілак і нікога не дапушчаць да іх. Калі да іх будуць прыставаць з распытваннем, гаспадар загадаў гаварыць ім, што гэта пустыя насілкі лэдзі Равены, у якія палажылі аднаго з іх таварышоў, параненых у часе бойкі. Пасля прыезду ў Торкільстон слугі Морыса дэ-Брасі аднеслі Айвенго (прадаўжаючы яго называць параненым таварышам) у адзін з далёкіх пакояў замка. Тое-ж тлумачэнне далі яны і гаспадару дома, калі ён патрабаваў, каб яны ішлі на сцены і прынялі ўдзел у абароне замка.

— Паранены таварыш! — выклікнуў ён у здзіўленні і злосці. — Не дзіўна, што іёмены адважваюцца абложваць баронскія замкі, а блазны і свінапасы прысылаюць дваранам выклік на бой, калі воіны робяцца сядзелкамі пры хворых, а байцы з вольнай дружыны наймаюцца ахоўваць паміраючага ў тую хвіліну, калі замак у аблозе!.. Ідзіце на сцены, праклятыя гультаі! — крыкнуў ён такім грамавым голасам, што пад скляпеннем пракаціліся грозныя адгалоскі. — Я вам гавару, па мясцах!.. А не то я ўсе косці вам пераламлю гэтай дубінкай!

Слугі панура адказвалі, што і самі рады ісці на сцены, толькі-б Фрон дэ-Бёф узяўся апраўдаць іх перад іх гаспадаром, які загадаў ім даслядаць за паміраючым.

— Вось я вам задам нягоднікі! — крычаў Фрон дэ-Бёф. — Я вось зараз вас змяню… прыстаўлю іншую сядзелку да вашага агіднага таварыша. Гэй, Урфрыда! Праклятая старая… Гэй, саксонская ведзьма! Не чуеш, ці што?.. Ідзі даглядай за параненым язычнікам, а гэта брыдота пойдзе ў справу… Вось вам два арбалеты, таварышы, і да іх калаўроткі і кварэлі[1]. Станавіцеся каля бойніц і глядзіце, каб кожны выстрал пападаў у саксонскую мазгаўню!

Слугі дэ-Брасі, сумаваўшыя ў бяздзейнасці, з радасцю накіраваліся на вызначаны ім небяспечны пост, і такім чынам клопаты аб параненым Айвенго былі ўскладзены на

  1. Арбалет — самастрэл. Яго нацягвалі калаўротам.
    Кварэлем называлі стралу з прымацаваным да яе балтом квадратнай або кубічнай формы, з кантамі па рагах.