Старонка:Айвенго (1934).pdf/192

Гэта старонка не была вычытаная

на вартавыя вышкі, да бойніц і іншых пунктаў, годных для абароны. Чутны былі галасы рыцараў, якія падбадзёрвалі сваіх падначаленых і распараджаліся наконт абароны. Іх галасы часта заглушаліся звонам зброі і голасным кліканнем тых, да каго яны звярталіся.

Айвенго гарэў нецярплівасцю ад сваёй бяздзейнасці і ўсёю душою імкнуўся прыняць удзел у бойцы, аб якой вяшчалі ўсе гэтыя ваяўнічыя гукі.

— Калі-б мне дапаўзці хоць-бы да таго акенца, — гаварыў ён, — хоць бы паглядзець, як адбудзецца гэта ратная пацеха! Калі-б мне здабыць хоць лук і пусціць стралу або сякеру і хоць раз ударыць ёю дзеля нашага вызвалення! Але ўсё дарэмна! Няма нічога… я бяссільны… і без зброі!

— Не хвалюйся, шляхетны рыцар, — сказала Рэвека, — чуеш,як усё раптам змоўкла? Можа і не будзе бойкі.

— Нічога ты не зразумееш! — нецярпліва прагаварыў Уільфрэд. — Гэта зацішша адзначае толькі, што ўсе воіны занялі свае месцы на сценах і зараз чакаюць нападу. Ах, каб мне дапаўзці як-небудзь да таго акна!

— Такая спроба будзе табе на шкоду, шляхетны рыцар, — заўважыла Рэвека, але, бачачы, як ён тужліва імкнецца да гэтага відовішча, дадала з трывогаю: — я сама стану каля акна і, як умею, буду апісваць табе, што там адбываецца.

— Не, не трэба, гэтага нельга! — усклікнуў Айвенго. — Кожнае акно, кожная самая малая шчыліна ў сценах паслужыць цэллю для стралкоў… Якая-небудзь шалёная страла можа забіць цябе…

— Вось было-б добра! — прамармытала Рэвека пра сябе, цвёрдым поступам узышоўшы на дзве ці тры ступенькі, якія вялі да акна.

— Рэвека, мілая Рэвека! — усклікнуў Айвенго. — Гэта зусім не жаночая справа… Не стаў сябе пад небяспеку, не то я ўсё жыццё буду пакутваць ад разумення таго, што я таму прычынай. Прынамсі вазьмі той старадаўні шчыт, закрыйся ім і пастарайся як можна менш выстаўляцца з-за аконных кратаў.

Рэвека з дзіўным спрытам выканала яго указанні і, засланіўшы ніжнюю частку акна старым шчытом, так зручна