Старонка:Айвенго (1934).pdf/195

Гэта старонка не была вычытаная

ад якой залежыць мая свабода, або смерць! Паглядзі зноў у акно, добрая дзяўчына, толькі асцярожна, каб стралкі цябе не заўважылі!.. Паглядзі і скажы мне, ці ідуць яны на прыступ?

Рэвека заняла зноў сваё месца каля акна, засланіўшыся шчытом так, каб знізу нельга было яе ўбачыць.

— Што ты бачыш, Рэвека, — зноў запытаў паранены рыцар.

— Толькі і бачу хмару ляцячых стрэл; яны мільгаюць так густа, што ў мяне мітусіцца ў вачах і я не магу разгледзець саміх стралкоў.

— Гэта не можа доўга прадаўжацца, — сказаў Айвенго, — калі яны тойчас не пойдуць на прыступ, што-ж можна зрабіць з дапамогаю адных лукаў ды стрэл супроць каменных сцен ды вежаў! Паглядзі, прыгожая Рэвека, дзе цяпер Чорны Рыцар і як ён сябе трымае, таму што, які правадыр, такія будуць і яго падначаленыя.

— Я штосьці не бачу яго, — адказала Рэвека.

— Агідны трус! — усклікнуў Айвенго. — Няўжо ён адступіць цяпер, калі адвага больш усяго патрэбна?

— Не, не, не адступае, — сказала Рэвека. — Вось ён, я яго бачу; ён вядзе атрад воінаў да знадворнай агарожы перадавой вежы. Яны валяць слупы і частаколіны, сякуць агарожу сякерамі… Высокае, чорнае пер’е развінаецца на яго шлеме над натоўпам акружаючых байцоў, быццам чорны груган, што лётае над ратным полем. Яны прасеклі дзірку ў агарожы… уварваліся… не! Іх адціснулі назад!.. На чале абаронцаў бачу барона Фрон дэ-Бёф… Зноў кінуліся на прабоіну і б’юцца ўручную…

Яна адвярнулася ад акна.

— Паглядзі зноў, Рэвека, — сказаў Айвенго, — страляніна з лукаў цяпер, напэўна, стала радзейшаю. Паглядзі яшчэ, цяпер не так небяспечна стаяць ля акна.

Рэвека зноў выглянула і амаль той-жа час ускрыкнула:

— Фрон дэ-Бёф схапіўся з Чорным Рыцарам… Яны б’юцца адзін на адзін, а астатнія толькі глядзяць на іх і крычаць… Ён упаў!

— Хто упаў? — ускрыкнуў Айвенго. — Скажы, хто упаў?