Старонка:Айвенго (1934).pdf/224

Гэта старонка не была вычытаная

— Я-б шчыра пашкадаваў аб гэтым, — сказаў Чорны Рыцар, — я ў яго ў даўгу за яго добрую гасціннасць і за вясёлую ноч, праведзеную ў яго келлі. Пойдзем назад, да руін замка; можа там што-небудзь і даведаемся пра яго.

Як толькі ён прагаварыў гэтыя словы, як галосныя выкрыкі іëменаў паведамілі набліжэнне таго, аб кім яны непакоіліся. Яшчэ задоўга да таго, як яны ўбачылі здаравеннага пустэльніка, здалёк чуцен быў яго асілкавы голас.

— Раступіцеся, хлопчыкі! — крычаў ён. — Шырэй дарогу вашаму духоўнаму айцу і яго палоннаму. А ну, яшчэ раз вітайце мацней!.. А я, мой шляхетны правадыр, іду як арол са здабычаю ў кіпцюрах!

Ён праціснуўся праз натоўп, пад агульны рогат махаючы сваім цяжкім бердышам. За ім баязліва ішоў стары Ісаак з Іёрка. Гаротны яўрэй, згорблены горам і жахам, ледзь ішоў за пераможным манахам, які крычаў:

— Дзе-ж Ален-менестрэль, каб апяяць мае баявыя ўчынкі ў баладзе або хоць прыказку стварыць? Гэты шут гарохавы заўсёды блытаецца ля ног, калі яму няма чаго рабіць; а вось як толькі даюць яму багатую тэму для праслаўлення адвагі, яго і няма нідзе!

— Куцы манах, — сказаў капітан, — ты, здаецца, з самае раніцы прамачыў сабе горла? Скажы, калі ласка, каго гэта ты вядзеш за сабою?

— Уласным кап’ём і мячом здабыў сабе палоннага, шляхетны капітан, — адказаў алтарнік з Копмангерста, — ці лепш сказаць лукам і алебардай.

— Добрыя людзі! — усклікнуў стары, — пазбаўце вы мяне ад гэтага вар’ята… ці-бо, я хацеў сказаць, ад гэтага святога чалавека!

— Слухай, шалёны манах, — крыкнуў Локслі. — Раскажы, дзе і як ты знайшоў свайго палоннага?

— Клянуся святым Дунстанам, — загаварыў пустэльнік, — знайшоў я ў такім месцы, дзе думаў пашукаць тавару лепшага за яго. Я спусціўся перш усяго ў падвалы, паглядзець, ці нельга чаго выратаваць з тамтэйшых запасаў, таму што, хоць і праўда, што шклянка гарачага віна, згатаванага са