Старонка:Айвенго (1934).pdf/225

Гэта старонка не была вычытаная

спецыямі, сапраўдны нектар і любому чалавеку павабна яго выпіць на сон, аднак навошта-ж адразу гатаваць у такой вялікай колькасці?.. Вось ухапіў я адну бочку іспанскага віна і пайшоў клікаць на дапамогу больш народу… але дзе-ж знойдзеш гэтых агіднікаў? Вядома, што яны заўсёды забрыдуць куды-небудзь, калі ёсць на ўвазе зрабіць добрую справу… Азіраюся навакол і раптам заўважваю ў сярэдзіне падвала моцныя патайныя дзверы… Ага, думаю сабе, вось значыцца дзе самыя адборныя гатункі… яны ў асобным патаемніку… Добра. А нягоднік буфетчык, напэўна, патрывожаны ў сваіх занятках, пайшоў, забыўшы ўзяць ключ. Я пакруціу ключ, увайшоў у патаемнік, а там ані нічога такога няма; толькі іржавыя ланцугі валяюцца, ды яшчэ вось гэты стары, які адразу і здаўся мне ў палон безумоўна. Я ледзь паспеў прапусціць адну шкляначку віна для падмацавання сіл пасля калатнечы з ворагам і збіраўся разам з палонным вылазіць з падвала, як раптам пачуўся страшэнны трэск, шум і гуд, быццам ад грому з маланкай… Гата рухнула адна з крайніх веж… д’ябал бы забраў таго, хто яе так дрэнна збудаваў!.. І абломкі завалілі наглуха выхад з нашага падвала… Пасля таго адна за другой пачалі рушыцца і іншыя вежы, і пайшоў такі грукат, што я думаў, не жыць мне больш на свеце! Вось Джыльберт і Вібальд сведкі… яны скажуць, у якім стане мяне знайшлі… зусім як ёсць знямог.

— Як-жа, — сказаў Джыльберт, — мы і сапраўды сведкі. Калі мы адгрэблі смяццё і адшукалі ход у падвалы, бочачка з віном аказалася напалову пустая, стары яўрэй поўмёртвы, а манах больш чым на палову… зняможаны, як ён гаворыць.

— Вось і брэшаш, нягоднік! — засупярэчыў манах. — Гэта ты са сваімі таварышамі разласаваўся і выпіў усю бочачку, быццам, што гэта ваша ранішняя порцыя; а я… будзь я ерэтык, калі не шчадзіў гэта вінцо для самога капітана. Але гэта не бяда! А седзячы ў цямніцы, я навучыў свайго палоннага правілам і канонам і ён разумеў усё, што я яму гаварыў, амаль гэтак-жа добра, як я сам… калі не лепш.

— Злітуйцеся нада мною, шаноўны пан, — засупярэчыў стары, — я нават ні слоўца не расчуў з усяго, што шаноўны прэлат гаварыў мне ў працягу гэтай жахлівай ночы.