Старонка:Айвенго (1934).pdf/236

Гэта старонка не была вычытаная

— Ну, добра Ісаак, — сказаў Эймер, — калі я абавязкова павінен умяшацца ў гэту справу, давай сюды свае пісьмовыя прылады.

Прыёр усеўся і, не спяшаючы, склаў пасланне да Брыяна дэ-Буагільбер; потым акуратна запячатаў ліст і ўручыў яго яўрэю, гаворачы:

— Гэта будзе табе абаронны ліст, дапаможа знайсці прыступ у прэсепторыю Тэмпльстоу і, зусім магчыма, дапаможа ў справе звароту табе дачкі. Вядома, ты з свайго боку прапануеш выгодную ўзнагароду, таму што, павер мне, добры рыцар Буагільбер належыць да ліку тых людзей, якія нічога не робяць дарма.

— Ну, прыёр, — сказаў Локслі, — далей я цябе затрымліваць не буду, толькі напішы спачатку распіску ў атрыманні ад Ісаака тых шасцісот крон, якія прызначаны на выкуп з цябе, а я бяруся сам атрымаць іх з яго. А калі пачую, што ты зноў уздумаеш гандлявацца або адцягваць выплату, клянуся, я спалю тваё абацтва з табою разам, хоць-бы мне прыйшлося за гэта быць павешаным дзесяццю гадамі раней, чым трэба.

Прыёр значна менш ахвотна ўзяўся пісаць распіску, чым ліст да Буагільбера; але ўсё такі напісаў, што ўзятыя пазычкова ў Ісаака з Іёрка шэсцьсот крон на выплату за сябе выкупу ён абязуецца звярнуць яму ў такі-то тэрмін сумленна і абавязкова.

— А цяпер, — сказаў прыёр Эймер, — я прашу звярнуць мне мулаў і коняй, адпусціць на волю вялебных айцоў, якія праводзілі мяне, а таксама выдаць мне назад каштоўныя пярсцёнкі, засцёжкі з самацветамі і дарагія ўборы, адабраныя ў мяне, таму што я вас задаволіў у пытанні аб сваім выкупе, як сапраўдны палонны.

— Што датычыцца вашых манахаў, сэр прыёр, — сказаў Локслі, — мы іх, вядома, зараз-жа адпусцім, таму што было-б несправядліва іх затрымліваць; коняй і мулаў таксама аддадуць вам, а таксама некаторую колькасць грошай, каб вы маглі шчасліва даехаць да Іëрка, інакш было-б жорсткасцю пазбаўляць вас сродкаў для выканання задуманага вандравання. Што-ж датычыцца пярсцёнкаў, ланцужкоў, засцёжак