Старонка:Айвенго (1934).pdf/246

Гэта старонка не была вычытаная

духам, і будзь асабістым вартаўніком прынца. Калі мне ўдасца прыслаць вам вестку аб удачы майго плана, поспех нашага прадпрыемства будзе без сумнення… Гэй, паж, бяжы ў маю кватэру і скажы майму зброяносцу, каб чакаў мяне і ўсё падрыхтаваў… Перадай Стывену Ветролю, дужаму Торсбі і траім братам Спірс з Спайнгау, каб зараз-жа з’явіліся да мяне… І няхай паклічуць галоўнага выведніка Гуга Бардона… няхай таксама чакае мяне. Бывайце, прынц, да пабачення!

Сказаўшы гэта, ён выйшаў з пакоя.

— Адпраўляецца браць у палон майго брата, — сказаў прынц Іоан Морысу дэ-Брасі, — і адчувае ён пры гэтым сябе так-жа, як быццам справа ідзе аб арышце якога-небудзь саксонскага франкліна! Спадзяюся, што ён будзе строга выконваць нашы наперад акрэсленыя планы і з належнай пашанай абыдзецца з асобай нашага любімага Рычарда.

—Дэ-Брасі замест адказу толькі ўсміхнуўся.

— Мы далі яму наконт гэтага самыя дакладныя ўказанні, — прадаўжаў прынц, — толькі ты, можа, не чуў нашай гутаркі, таму што мы ў той час стаялі ля поўкруглага акна… Я вельмі ясна і станоўча загадаў яму берагчы Рычарда, і гора Вальдэмару, калі ён парушыць маю волю… Я з яго галаву зніму!

— Дык я лепш схаджу да яго на кватэру, — сказаў дэ-Брасі, — і яшчэ раз паўтару яму больш дакладна загады вашай светласці; таму што, калі я не чуў такіх вашых слоў, магчыма і Вальдемар іх не расчуў.

— Не, не! — сказаў прынц нервова. — Напэўна, ён расчуў, павер мне. Да таго-ж мне трэба з табою пагаварыць. Падыдзі сюды, Морыс, дай мне абаперціся на тваё плячо.

У гэтай панібрацкай позе яны абышлі ўсю залу кругом, і прынц распачаў сяброўскую гутарку.

— Якой ты думкі аб гэтым Вальдэмары Фіц-Урс, мой любы дэ-Брасі? Ён спадзяецца быць пры мне канцлерам; але мы пачакаем і добра падумаем, ці можна даручыць такую высокую пасаду чалавеку, які выказвае вельмі слабую пашану да нашага рода і ахвотна бярэцца ўзначаліць гэту экспедыцыю супроць Рычарда. Ты, можа, думаеш, што