Старонка:Айвенго (1934).pdf/248

Гэта старонка не была вычытаная

параненага аленя. Другі з Іёркшыра і нямала на сваім вяку пастраляў дзічыны ў шэрвудскіх лясах; ён ведае кожную сцежку, кожны загон, кожную палянку і гушчар, адсюль аж да Рычмонда.

— Ну, добра, — прагаварыў прынц. — А сам Вальдэмар таксама едзе з імі?

— Вось зараз выязджаюць, — сказаў Бардон.

— А пры ім хто яшчэ? — запытаў Іоан бесклапотным тонам.

— Дужы Тарсбі паедзе з ім, ды Ветроль, якога за яго жорсткасць празвалі Стывен Сталёвае сэрца, і яшчэ трое паўночнікаў з былога атрада Ральфа Мідльтона; іх завуць братамі Спірс з Спайнгау…

— Добра, — сказаў прынц Іоан і, памаўчаўшы з хвіліну, дадаў: — Бардон, для карысці нашай службы трэба, каб ты ўстанавіў строгі нагляд за Морысам дэ-Брасі… толькі так, каб ён аб гэтым не даведаўся. Ад часу да часу данось мне, як ён сябе паводзіць, з кім гутарыць, што намерваецца рабіць. Пастарайся пра ўсё даведацца дакладна, таму што адказнасць кладзецца на цябе.

Гуг Бардон пакланіўся і выйшаў.

— Калі Морыс мне здрадзіць, — сказаў прынц Іоан, — калі ён мяне выдасць, як таго можна чакаць, мяркуючы па яго манеры трымаць сябе, я з яго галаву зніму, хоць-бы ў гэту хвіліну сам Рычард ламаўся ў вароты Іëрка.


РАЗДЗЕЛ ХXXV

ІСААК з Іёрка верхам на муле адправіўся разам з двума рослымі іëменамі ў прэсепторыю Тэмпльстоу з мэтаю выкупіць сваю дачку. Прэсепторыя знаходзілася на адлегласці аднаго дня язды ад разбуранага замка Торкільстона, і Ісаак спадзяваўся завідна дабрацца туды. Дзякуючы гэтаму, як толькі яны выехалі з лесу, ён адпусціў праваднікоў, узнагародзіўшы іх за турботу срэбнай манетай, і стаў паганяць свайго мула з такой стараннасцю, як гэта дазвалялі яго слабыя сілы і надзвычайная зморанасць. Але, не даязджаючы чатырох міль да Тэмпльстоу, ён адчуў сябе вельмі дрэнна: у спіне і ва ўсім целе пачалася такая ла-