Старонка:Айвенго (1934).pdf/250

Гэта старонка не была вычытаная

Ісаак развітаўся з прыяцелем і праз гадзіну язды пад’ехаў да прэсепторыі Тэмпльстоу.

Гэты манастыр рыцараў храма знаходзіўся сярод багатых лугоў і пашаў. Будынкі былі моцныя і добра ўмацаваныя. Двое вартавых у чорным адзенні і з алебардамі на плячах стаялі на варце ля пад’ёмнага маста, другія такія-ж чорныя фігуры павольна хадзілі ўзад і ўперад па сценах.

Час-ад-часу па двары праходзілі хто-небудзь з рыцараў, у даўгой белай мантыі, з апушчанай галавой і складзенымі на грудзях рукамі. Пры выпадковых сустрэчах адзін з адным яны моўчкі абменьваліся павольным і ўрачыстым паклонам. Суровая аскетычная строгасць іх манахаўскага статута, якая даўно змянілася распусным і вольным жыццём, як быццам раптам зноў уступіла ў свае правы пад уплывам грознай прысутнасці Лукі Бомануара.

Ісаак спыніўся ля варот і пачаў абдумваць, як лепш усяго можна дабіцца допуску ў агарожу манастыра, таму што ён добра разумеў, што зноў абуджаны фанатызм храмоўніка пагражае яўрэям няменшай небяспекай, чым былая іх распуснасць і свавольства, з тою толькі розніцай, што цяпер зачэпкаю да нянавісці і праследвання можа быць рэлігійны фанатызм, а раней яны цярпелі крыўды і вымаганні толькі таму, што некаторыя з іх былі багатыя.

Тымчасам Лука Бомануар гуляў у садочку, што быў у замку за знадворнымі сценамі ўмацавання і гутарыў з адным з членаў свайго ордэна, які разам з ім прыехаў з Палестыны.

Гросмайстар быў чалавек пажылых год, што даказвала яго даўгая сівая барада і шчаціністыя сівыя брові, якія навіслі над вачыма. Ён быў грозным воінам, і суровыя рысы яго хударлявага твара ўсё яшчэ захоўвалі выраз адвагі, але фанатызм і аскетычнае жыццё налажыла на яго твар адбітак шаленства. Ён быў высокага росту; трымаўся прама. Яго белая мантыя была выкраена самым акуратным чынам па яго росту і складу, як гэтага патрабуе статут, і пашыта з грубога сукна, з васьміканцовым крыжам з чырвонага сукна на левым плячы. Мантыя не была аблямована ні гарнастаем, ні выхухалем; але ўважаючы на старасць грос-