Старонка:Айвенго (1934).pdf/265

Гэта старонка не была вычытаная

септараў было не занята. Сядзеўшы тут Брыян дэ-Буагільбер пакінуў яго і стаў каля самага канца аднае з лаў, дзе сядзелі рыцары храма. Адной рукой ён часткова прыкрываў свой твар складкамі даўгога белага плашча, а другой, трымаючыся за падобную на крыж рукаятку свайго мяча, у задуменні рысаваў па дубовай падлозе яго ніжнім канцом і выводзіў нейкія знакі ці пісьмо.

— Няшчасны чалавек! — прагаварыў ўпоўголаса гросмайстар, зрабіўшы ласку паглядзець на яго спагадлівым поглядам, — заўважваеш, Конрад, як яго каробіць ад нашай святой справы?

Гэта заўвага была сказана шэптам і звернута да аднаго толькі паверніка ўладара, Конрада Мон-Фітчэта. Цяпер-жа гросмайстар узняў голас і звярнуўся да ўсяго сходу:

— Вялебныя і харобрыя мужы, рыцары, прэсептары, сапраўдныя члены-сатаварышы нашага ордэна, брація і дзеці мае! І вы таксама, пабожныя зброяносцы! Таксама і вы, нашы брацці, людзі ўсякага звання! Няхай будзе вядома ўсім, што не ад недахопу асабістай нашай улады склікалі мы гэты сход; бо мы, пакорлівы раб божы, сілаю ўручанага нам гэтага посаха маем права чыніць суд і расправу ва ўсім, што датычыцца добрабыту нашага ордэна. Пры гэтым нам належыць як абавязак выслухоўваць думку браціі, але рабіць згодна ўласнага пераканання. Але калі шалёны воўк забраўся ў статак і схапіў аднаго з тых, што пасуцца, добры пастух абавязаны склікаць усіх сваіх сатаварышоў, каб сілкам і петлямі дапамаглі яму злавіць ворага, згодна ўсім вядомага артыкула нашага статута — усямерна і ва ўсякі час аддаваць льва на збіванне. А таму паклікалі мы ў гэту прысутнасць яўрэйскую жанчыну, завуць якую Рэвека, дачку Ісаака з Іёрка, што атрымала ганебную вядомасць вядзьмарствам і агіднымі чарамі, якімі ўзбунтавала яна кроў і пашкодзіла мазгі не простага чалавека, а рыцара; і не свецкай асобы, а рыцара, які прысвяціў сябе на службу храму, і не радавога рыцара-сатаварыша, а прэсептара нашага ордэна, старэйшага па значэнню і пашане: Брыяна дэ-Буагільбер. Калі мы пачулі, што такі чалавек раптоўна змяніў свой характар і, наперакор даным зарокам, не гледзячы на сатаварышоў,