Старонка:Айвенго (1934).pdf/266

Гэта старонка не была вычытаная

пагрэбаваўшы той будучыняй, якая перад ім адкрывалася, звязаўся з дзяўчынаю, вандраваў у такой непрыстойнай кампаніі па пустэльных месцах, абараняў яе асобу, рызыкуючы ўласным жыццём, і ўрэшце настолькі аслеп і звар’яцеў ад падобнай лёгкадумнасці, што прывёз яе і пасяліў у адну з прэсепторый нашага ордэна, — мы павінны былі падумаць, што сказаць аб гэтым, як не тое, што мабыць, шляхетны рыцар падпаў насланню або знаходзіцца пад уплывам чараўніцтва?.. Калі-б мы маглі думаць інакш, ні высокі сан яго, ні асабістая мужнасць, ні бліскучая рэпутацыя, ніякія меркаванні не перашкодзілі-б нам строга яго пакараць, і выкінуць з нашага асяроддзя, хоць-бы ён быў правай рукой і правым вокам нашага ордэна.

Ён прыпыніўся. Па ўсёй зале пачуўся ціхі шэпт.

— Такой, — прадаўжаў гросмайстар, — была-б цяжкая кара, якой падлягаў-бы рыцар храма, які-б добраахвотна і па ўласнаму пачынанню зрабіў вялікае злачынства супроць многіх найважнейшых артыкулаў нашага статута. Калі-ж з дапамогаю знахарства рыцар зрабіў усё гэта таму, што лёгкамысна паглядзеў на дзявочае хараство, дык мы павінны хутчэй тужыць за яго грахі, чым караць за іх; і налажыўшы на яго такую кару, якая дапаможа яму ачысціцца ад беззаконня, увесь цяжар нашага гневу пералажыўшы на прычыну, якая ледзь не прывяла яго да канчатковай пагібелі… А таму выступайце наперад усе, хто быў сведкаю такіх спраў, каб мы маглі судзіць аб іх сіле і ўласцівасцях і высветліць, ці можа правасуддзе наша задаволіцца пакараннем гэтай язычніцы ці мы павінны будзем пайсці далей і з болем у сэрцы пакараць таксама нашага брата!

Выклікана было некалькі чалавек, якія давалі паказанні ў тым сэнсе, што яны самі бачылі, як Буагільбер рызыкаваў сваім жыццём, ратуючы Рэвеку з пылаючага будынка. Стараннасць, выказаная рыцарам дзеля аховы Рэвекі, паводле іх слоў, пераступала межы не толькі простай разважнасці, але і самых крайніх праяў рыцарскай адданасці; а яго спакойныя адносіны да ўсяго, што яна гаварыла (негледзячы на тое, што гутарка яе была строгая і поўная дакораў) апісвалася такімі фарбамі, што з боку чалавека, вя-