Старонка:Айвенго (1934).pdf/267

Гэта старонка не была вычытаная

домага сваёй гордасцю, падобныя адносіны здаваліся зусім незразумелымі.

Потым выкліканы быў прэсептар манастыра Тэмпльстоу, і у яго запыталі, якім чынам Буагільбер і Рэвека прыехалі ў прэсепторыю Мальвуазен даваў паказанні вельмі асцярожна; здавалася, што ён усялякім чынам імкнецца пашкадаваць пачуцці Буагільбера, аднак час-ад-часу ён пускаў у ход такія намёкі, з якіх відаць было, што ён лічыць рыцара як-бы часова звар’яцелым. З цяжкім уздыхам прэсептар каяўся публічна ў тым, што сам прыняў Рэвеку ў сцены прэсепторыі.

— Але прычыны такога майго ўчынку, — сказаў ён у заключэнне, ужо выказаны мною на споведзі перад высокавялебным айцом-гросмайстарам; яму вядома, што я гэта зрабіў не з дрэнным намерам, хоць і зрабіў няправільна. З радасцю перацярплю ўсякую кару, якую ён будзе мець ласку налажыць на мяне.

— Ты выказаўся добра, брат Альберт, — сказаў Бомануар, — твае намеры былі нядрэнныя, таму што ты палічыў за лепшае спыніць заблуднага брата на шляху да лёгкадумнай пагібелі. Але паводзіны твае былі памылковыя. Тройчы на тыдзень дазваляецца храмоўнікам есці мяса, а ты пасціў ва ўсе сем дзён; такое паслушэнства прызначаецца табе на шэсць тыдняў, пасля якіх адбудзеш тэрмін свае кары.

Прэсептар выказаў на твары сваім найглыбейшую пакорлівасць, пакланіўся ўладару да зямлі і сеў на сваё месца.

— Цяпер, брація, — сказаў гросмайстар, — ці не час будзе ўглыбіцца ў мінулае жыццё і паводзіны гэтай жанчыны праверыць, ці магла яна займацца знахарствам і псаваць людзей? Мяркуючы па ўсяму, што тут мы чулі, прыходзіцца заключыць, што заблудны брат наш дзейнічаў пад уплывам наслання і чараў.

Герман Гудольрык быў чацвертым з прэсептараў, якія былі ў наяўнасці, трое астатніх былі Конрад Мон-Фітчэт, Альберт Мальвуазен і сам Брыян дэ-Буагільбер. Герман быў пажылы чалавек ваяўнічага выгляду, з тварам, укрытым шрамамі ад мусульманскіх шабель, і карыстаўся паша-