Старонка:Айвенго (1934).pdf/268

Гэта старонка не была вычытаная

най і павагай сярод сваіх сабраццяў. Ён устаў і пакланіўся гросмайстру, які адразу дазволіў яму гаварыць.

— Я хацеў-бы даведацца, высокавялебны айцец, з вуснаў самога брата нашага, мужнага Брыяна дэ-Буагільбер, што ён думае наконт усіх гэтых дзіўных абвінавачванняў і як сам глядзіць у сучасны момант на свае няшчасныя адносіны да гэтай дзяўчыны?

— Брыян дэ-Буагільбер, — сказаў гросмайстар, — ты чуў пытанне нашага брата Гудольрыка? Загадваю табе адказаць яму.

Буагільбер павярнуў галаву ў бок гросмайстра, але прадаўжаў маўчаць.

— Ён апантаны д’яблам маўчання, — сказаў гросмайстар. — Гавары, Брыян дэ-Буагільбер, заклінаю цябе сімвалам нашага святога ордэна.

Буагільбер з найвялікшымі патугамі прыдушыў у сабе ўзрастаючае абурэнне і агіду, ведаючы, што выражэннем таго ці другога нічога не выйграе.

— Брыян дэ-Буагільбер, — адказаў ён, — не можа адказваць, высокавялебны айцец, на такія дзікунскія і няпэўныя абвінавачванні. Калі-ж закрануць яго гонар, ён будзе абараняць яго сваім целам і вось гэтым мячом, які не раз быў у бойцы з сарацінамі.

— Мы табе даруем, брат Брыян, — сказаў гросмайстар, — хоць ты і зграшыў перад намі, выхваляючыся сваімі баявымі ўчынкамі. Але мы даём табе дараванне, бачачы, што ты гаворыш не сам ад сябе, а па насланню таго, каго мы суцішым і выганім з нашага асяроддзя.

Пагардлівы погляд бліснуў з чорных вачэй бушаваўшага гневам Буагільбера, але ён нічога не адказаў.

— Ну, вось, — прадаўжаў гросмайстар, — хоць на пытанне нашага брата Гудольрыка і не было простага адказу, але мы будзем прадаўжаць наша расследванне, брація. Няхай тыя, каму што-небудзь вядома аб жыцці і паводзінах гэтай жанчыны, выступяць наперад і сведчаць аб тым перад намі.

У далёкім канцы залы пачуўся нейкі шум і мітусня, і на пытанне гросмайстра, што там такое, яму адказалі, што