Старонка:Айвенго (1934).pdf/282

Гэта старонка не была вычытаная

З гэтымі словамі ён працягнуў руку Уільфрэду, развітаўся з абатам, сеў на каня і разам з Вамбаю паехаў.

Айвенго сачыў вачыма за Рычардам і Вамбаю, покуль яны не схаваліся ў гушчары акружаючых лясоў, потым вярнуўся ў манастыр.

Але хутка, пасля ранішняй імшы, ён паслаў сказаць абату, што хоча яго бачыць. Стары прыбег спалоханы і адразу спытаўся, як ён сябе адчувае.

— Лепш, — адказаў ён, — значна лепш, чым мог спадзявацца ўпачатку; або мая рана была не так сур’ёзна, як я думаў, мяркуючы па вялікай колькасці страчанай крыві, або гаючы бальзам так цудоўна падзейнічаў на яе… Але я сябе так адчуваю, што як быццам магу і панцыр надзець, і гэта вельмі шчасліва, таму што ў мяне ў галаве блукаюць такія думкі, дзякуючы якім я не магу далей заставацца тут у бяздзейнасці.

— Крый божа, — сказаў абат, — каб сын Седрыка-Саксонца пакінуў наш манастыр раней, чым загаіліся яго раны. Сорамна нам будзе, калі мы дазволім гэта.

— Я і сам не падумаў-бы пакінуць ваш гасцінны манастыр, — сказаў Айвенго, — калі-б не адчуваў сябе здольным выправіцца ў дарогу.

— А хто-ж цябе прымушае да такога раптоўнага ад’езду?

— Усім вядома, што саксонцы недалюбліваюць нармандскай расы, і як ведаць, што можа здарыцца, калі ён раптам з’явіцца сярод іх у такую хвіліну, калі яны абураны смерцю Атэльстана, а галовы іх атуманены віном, якога яны вельмі шмат нап’юцца? Думаецца мне, што яго з’яўленне ў такі час можа мець надзвычай небяспечныя вынікі, і я рашыў папярэдзіць бяду. А для таго, каб я мог ажыццявіць маю думку, вельмі прашу цябе, дастань мне верхавога каня, у якога хада была-б больш мяккай, чым у майго баявога каня.

— Вядома, — адказаў шаноўны абат, — я табе ўступлю маю іспанскую кабылу: яна ходзіць ступою, шкада толькі, што ўсё-такі не так спакойна, як конік у прыёра Сент- Альбанскага манастыра… Магу аднак ручацца, што мая Мятла — так я заву свайго хадуна — самая спакойная, самая