Старонка:Айвенго (1934).pdf/284

Гэта старонка не была вычытаная

будзе спакойная, таму што на ёй возяць нам дровы на зімовы апал, а аўса ніколі ёй не даюць.

— Дзякую вам, вялебны айцец, я лічу за лепшае прыняць вашу першую прапанову, тым больш, што бачу я, вашу Мятлу падвялі ўжо да брамы. Гурт павязе маё ўзбраенне асобна, што-ж датычыцца астатняга, будзьце спакойны, я не навалю ёй на спіну лішняга цяжару, так што спадзяюся, што і яна не выведзе мяне з цярпення. А цяпер бывайце!

Айвенго хутка і лёгка збег з ганка, чаго нельга было чакаць ад нядаўна параненага чалавека. Ён ускочыў на каня, жадаючы хутчэй унікнуць ад прыставанняў абата, які ішоў за ім так хутка, наколькі дазваляла яго тлустасць і старасць, і папераменна то хваліў сваю Мятлу, то прасіў рыцара абыходзіцца з ёй больш асцярожна.

— Яна, трэба вам сказаць, мае цяпер самы небяспечны ўзрост, — сказаў стары, смяючыся з свайго жарту, — таму што ёй нядаўна пайшоў пятнаццаты год.

Але ў Уільфрэда і без таго было шмат клопатаў і яму было зусім не да таго, каб выслухоўваць парады абата і яго жарты. Загадаўшы Гурту (узведзенаму ў сан зброяносца) не адставаць, Уільфрэд накіраваўся ў лес па слядах Чорнага Рыцара, а абат усклікваў, стоячы каля брамы манастыра і гледзячы ім услед:

— Якія порсткія і жвавыя гэтыя ваенныя людзі! І чаму я дзверыў яму сваю Мятлу; калі з ёю здарыцца што-небудзь нядобрае, як я без яе абыйдуся з маёю прастуднаю ламатою? А ўсё-такі, — прадаўжаў ён разважаць, схамянуўшыся, — можа яны палічаць наш бедны манастыр вартым якога-небудзь багатага ўклада або, прынамсі, прышлюць старому абату спакойнага каня. А цяпер, здаецца, самы час склікаць брацію на снеданне ў трапезную… Ох, здаецца мне, што на гэты клік яны зыходзяцца куды больш ахвотна, чым на звон да заутрані або абедні.

Настаяцель абацтва патупаў назад у трапезную, каб заняць месца старшыні за сталом, на які толькі што прынеслі вяленую трэску і піва на снеданне манахам. Аддуваючыся, з паважным відам усеўся ён за стол і пачаў закідваць ту-