Старонка:Айвенго (1934).pdf/285

Гэта старонка не была вычытаная

манныя намёкі наконт таго, што манастыр мае права чакаць цяпер шчодрых дароў.

У іншы час падобная гаворка абудзіла-б усеагульную цікаваць, але дзякуючы таму, што прынесеная трэска была вельмі салёная, а піва досыць моцнае, амаль ніхто не чуў намёкаў абата.

Тымчасам Чорны Рыцар і яго праваднік, не спяшаючы, ехалі наперад скрозь лясны гушчар. Адважны рыцар то напяваў сабе пад нос песню ўлюбёных трубадураў, то задаваў свайму спадарожніку задзёрыстыя пытанні, заахвочваючы яго да балбатлівасці.

Блазен быў у звычайным сваім фантастычным адзенні, але падзеі апошняга часу падбілі яго замяніць драўляны меч вострым палашом і прадоўжным шчытом. Пры штурме Торкільстона аказалася нават, што ён вельмі нядрэнна валодае гэтай зброяй. Па сутнасці хвароба яго мазга праяўлялася ў тым, што Вамба меў нейкую нервовую непаседлівасць, ні ў якім становішчы не мог заставацца спакойным, ні адно разважанне не мог весці паслядоўна, але на некалькі хвілін заўсёды быў здольны талкова выканаць заданне і быў жвавы і спрытны ў сваіх руках, абы не трэба было рабіць што-небудзь аднастайнае і працяжнае. Вандруючы конна, ён раз-по-раз паварочваўся на сядле, спаўзаючы то на шыю каня, та на самы круп, то абедзве нагі звешваў на адзін бок, то садзіўся перадам да хваста, засмучаўся, крыўляўся і ўрэшце так абрыдзеў свайму каню такімі дзіўнымі паводзінамі, што ён скінуў яго, і Вамба ва ўвесь рост распластаўся на зялёнай траве. Гэты выпадак вельмі пацешыў рыцара, але спадарожнік яго пасля гэтага стаў трымаць сябе больш смірна.

Рыцар і Вамба ад няма чаго рабіць спявалі харавую песню, гэта значыць рыцар Вісячага Замка спяваў яе досыць майстэрскі, а блазен толькі падцягваў прыемным басам:

О, Анна-Марыя, ўзышло ўжо сонца,
Святло заструменіла ўжо ў аконца…
Прачнуліся кветкі, імглы не відаць
І птушкі спяваюць, пара ўжо ўставаць,
О, Тыбальт, мой любы, навошта ўставаць,
Калі гэтак добра ў надранне драмаць.