Старонка:Айвенго (1934).pdf/295

Гэта старонка не была вычытаная

ці пацешыць удавіцу дзе-небудзь у сціплым куточку, ці пастраляць дзічыну ў лесе, так і пойдуць пошукі: „Куды дзеўся гэты манах, сабачы сын?“… Або: „Хто ведае, дзе запрапасціўся пракляты Тук?“, а лясныя вартаўнікі будуць гаварыць: „Адзін гэты растрыга знішчае больш дзічыны, чым усе астатнія!“ або „Якую не ўбачыць баязлівую лань, адразу-ж у здагонку за ёю!“ Карацей кажучы, пакіньце вы мяне на ранейшым месцы. А калі будзе такая ваша ласка і захочаце вы аказаць мне, беднаму служку святога Дунстана ў Копмангерсце, якую-небудзь экстраную дабрачыннасць, дык усякі падарунак я прыму з найвялікшай падзякай.

— Разумею! — прагаварыў Рычард. — Дарую табе права палявання ў маіх варнкліфскіх лясах. Глядзі, аднак, я табе дазваляю забіваць не больш трох старых аленяў на кожную пару года; але гатоў аддаць у заклад сваё званне рыцара і караля, што ты выкарыстаеш гэта права, інакш і будзеш біць па трыццаці штук.

— Ужо гэта як водзіцца, — сказаў пустэльнік. — Малітвамі святога Дунстана я знайду спосаб памножыць ваш шчодры падарунак.

— Я ў гэтым не сумняваюся, братка, а дзеля таго, што дзічына не так смачна ў сухамятку, майму аканому будзе даны загад дастаўляць табе штогод бочку іспанскага віна, бочку мальвазіі, ды тры бочкі элю найлепшага гатунку. Калі і гэтым ты не ўтаймуеш сваю прагу, прыходзь у двор і пазнаёмся з маім дварэцкім.

— А што для самога Дунстана? — сказаў манах.

— Атрымаеш яшчэ камілаўку, стыхар і накрыццё для алтара, — закончыў Рычард.

Манах замест адказу, нізка пакланіўся і, адступіўшы, замяшаўся ў натоўпе.

У гэту хвіліну з’явіліся яшчэ дзве новыя асобы.


РАЗДЗЕЛ ХL

ГЭТА былі: Уільфрэд Айвенго, верхам на кабыле батольфскага абацтва і Гурт на баявым кані самога рыцара. Вялікае было здзіўленне Уільфрэда, калі ён убачыў Рычарда, запырсканага крывёю, а на палянцы вакол яго шэсць ці