Старонка:Айвенго (1934).pdf/300

Гэта старонка не была вычытаная

РАЗДЗЕЛ ХLI

РЫЧАРДА і Айвенго павялі ў круглую залу, якая займала ўвесь трэці паверх. Узыход па усходах даў час Уільфрэду так разлажыць складкі свайго плашча, каб па магчымасці скрыць свой твар, таму што ён лічыў за лепшае не паказвацца свайму бацьку, покуль не атрымае знаку, што час гэта зрабіць.

У гэтай зале, вакол вялікага дубовага стала, сядзела чалавек дваццаць прадстаўнікоў найбольш знатных саксонскіх фамілій з усіх суседніх акругоў. Усе былі старыя або, прынамсі, паджылыя людзі, таму што маладое пакаленне, на вялікае нездавальненне старэйшых, паследвала прыкладу Уільфрэда і парвала сувязь з путамі кансерватызма, на якім застылі саксонцы. Невясёлы і сумны выгляд гэтых саксонцаў, іх маўчанне і журботныя позы складалі дзіўны кантраст з вяселлем і ажыўленасцю, якая была ля сцен замка. Распушчаныя па плячах сівыя валасы, даўгія і шырокія борады, старамодныя вузкія хітоны і прасторныя чорныя плашчы акурат гарманіравалі з прастатою арыгінальнага пакоя, дзе яны засядалі, надавалі ім выгляд старажытных паклоннікаў культу Ватана, якія ажылі для таго, каб аплакваць сваю былую веліч.

Седрык займаў месца поруч з іншымі, але па агульнай маўклівай згодзе адыгрываў як-бы ролю старшыні на гэтым сходзе. Калі ўвайшоў Чорны Рыцар, Седрык падняўся з свайго месца і, паводле звычаю падняўшы бакал на ўзровень свае галавы, прагаварыў прывітанне: „Калі ласка!“, на што рыцар адказаў: „За ваша здароўе!“ і выпіў келіх, які падаў яму прыслужнік. Тая-ж ласкавасць была аказана і Уільфрэду, але ён у адказ моўчкі пакланіўся бацьку, баючыся, як-бы яго не пазналі па голасу, калі ён загаворыць.

Калі гэта папярэдняя цэрамонія была скончана, Седрык зноў устаў і, падаючы руку Рычарду, павёў яго ў цесную і надзвычай простую капелу, як-бы выдзеўбаную ў таўшчыні аднае з скал крэпасці. Дзякуючы таму, што вокан тут не было, а была толькі адна вельмі вузкая бойніца, унутры памяшкання панавала-б амаль поўная цемра, калі-б не пара