Старонка:Айвенго (1934).pdf/301

Гэта старонка не была вычытаная

вялікіх падсвечнікаў ці, лепш сказаць, факелаў, пры чырванаватым і дымным святле якіх можна было адрозніць скляпеністую столь, голыя сцены і алтар з грубага камня.

Перад алтаром была пастаўлена труна, а паабапал яе стаялі на каленях па тры манахі і перабіралі ружанцы і мармыталі малітвы. За гэту цэрамонію „памінання душ“ маці пакойнага Атэльстана ўнесла багаты ўклад у манастыр святога Эдмунда, а для таго, каб поўнасцю заслужыць яе афяру, уся брація пагалоўна (за выключэннем аднаго толькі кульгавага панамара) перасялілася часова ў Конінгсбург, дзе яны па чарзе, па шэсць чалавек зараз, былі пры труне, а астатнія ў гэты час частаваліся і забаўляліся усім тым, што ў той час прапанавалася ў замку.

Седрык паклікаў гасцей за сабою і, ціха ступаючы па каменнай падлозе, павёў далей. Падняўшыся на некалькі ступеней, ён з надзвычайнай асцярожнасцю адчыніў дзверы невялікай малельні, поруч з каплічкай. Гэта быў квадратовы пакойчык не больш васьмі футаў даўжыні і шырыні, таксама, як і капела, выдзеўбаны ў тоўшчы сцяны; але вузкая бойніца, якая служыла замест акна і звернутая на захад, значна расшыралася ў сярэдзіну пакоя. У гэту хвіліну заходзячае сонца асвятляла яе яскравым праменнем, выкрываючы прысутнасць тут жанчыны, у якой захаваліся сляды былога хараства. Яе даўгое траурнае плацце і пакрывала з чорнага крэпа вылучалі белату яе скуры і пышнасць распушчаных светларусых кос, якія ад часу ніколькі не пасівелі і былі такія-ж густыя, як у ранняй маладосці. Яе твар выказваў надзвычай глыбокі смутак.

— Шляхетная Эдзіф, — сказаў Седрык, з хвіліну пастаяўшы моўчкі, каб даць час гасцям разглядзець гаспадыню дома, — я прывёў да цябе шаноўных чужаземцаў, якія прыехалі прыняць удзел у тваім смутку. А вось гэта — той самы адважны рыцар, які так мужна змагаўся дзеля вызвалення з палону таго, каго мы зараз аплакваем.

— Дзякую яго за мужны, ўчынак, — адказала лэдзі Эдзіф. — Дзякую таксама за ласкавую ўвагу, якая пабудзіла яго і яго спадарожніка прыехаць здалёк, каб убачыць удаву Адэлінга і маці Атэльстана ў гадзіны яе цяжкой страты і смутку…