Старонка:Айвенго (1934).pdf/307

Гэта старонка не была вычытаная

Госці, якія ўсё яшчэ не апрытомнелі ад здзіўлення, выпілі за здароўе ўваскросшага гаспадара дома, і ён прадаўжаў. Пачаў ён сваё расказванне пры нямногіх сведках, але цяпер іх набралася шмат. Сама лэдзі Эдзіф, распарадзіўшыся ўнізе ўсім, што цяпер трэба было зрабіць у замку, пайшла за ажыўшым пакойнікам наверх, у пакой, адведзены для гасцей, а за ёю пацягнуліся ўсе астатнія: пакой хутка набіўся бітком, і шмат народу стаяла ля дзвярэй і на ўсходах. Гэта публіка хапала на-ляту тое, што паспявала пачуць з расказаў Атэльстана, перадавала гісторыю далей, у скажоным выглядзе, унізе сходаў яе перакручвалі яшчэ больш і ўрэшце яна дайшла да вушэй натоўпу, які стаяў у двары замка, у такой рэдакцыі, якая была ні на што не падобна. Між тым Атэльстан так расказваў аб сваім вызваленні:

— Так-сяк выкруціўшы жалезную скабу, я пацягнуўся наверх па ўсходах, што было нялёгка ад цяжкасці ланцугоў і мае змардаванасці ад паста. Доўга я блукаў наўгад, урэшце пайшоў у той бок, адкуль чуваць была вясёлая песня, і такім чынам дабраўся да пакоя, дзе шаноўны панамар спраўляў малебен з нейкім шыракаплечым і чорнабровым манахам у шэрым балахоне з каптуром, больш падобным на злодзея, чым на духоўную асобу. Калі я ўваліўся да іх, як ёсць у саване і бразгаючы ланцугамі, яны сапраўды маглі падумаць, што я прыйшоў з таго свету. Абодва вылупілі вочы, але, калі я кулаком збіў з ног панамара, той малайчына, яго сабутыльнік, замахнуўся на мяне цяжкой дубінкай.

— Б’юся аб заклад, што гэта быў наш пустэльнік! — сказаў Рычард Уільфрэду Айвенго.

— А хоць-бы сам чорт, мне ўсёроўна, — сказаў Атэльстан, — на шчасце, ён прамахнуўся, а як я падступіў да яго з намерам даць яму рэшты, ён — давай бог ногі… Я тымчасам убачыў у панамара за поясам цэлы рад ключоў, выбраў той, што адмыкае замкі ў ланцугах, і вызваліўся ад кайданаў. Думаў быў той-жа вязкай ключоў выбіць мазгі ў гэтага агідніка, ды ўспомніў, што ён пачаставаў мяне куском пірага і пляшкаю віна, і пачуцце ўдзячнасці ўзяло